Грамадства44

Суд па справе аб «дзяржперавароце»: палітык Калякін і журналістка Калінкіна далі паказанні 

У судзе па справе так званых «змоўчшыкаў» працягваецца допыт сведкаў. Сёння дапыталі вядомую журналістку Святлану Калінкіну і палітыка Сяргея Калякіна, паведамляе Sputnik.

13-ты дзень суда пачаўся з допыту ў якасці сведкі лідара Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна.

Пракурор спытаў у Калякіна, ці запрашалі яго абвінавачаныя ўдзельнічаць у змове з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Калякін сказаў, што ведае трох з пяці абвінавачаных — Аляксандра Фядуту, Рыгора Кастусёва і Юрыя Зянковіча. Ён заявіў, што яму ніхто не прапаноўваў удзельнічаць у звяржэнні ўлады неканстытуцыйным шляхам, таксама яму не прапаноўвалі ўдзельнічаць у зум-канферэнцыях. Таксама Калякін сказаў, што, на яго думку, абвінавачаныя не маглі мець намераў гвалтоўна змяніць уладу ў краіне.

Сыходзячы з залы суда, Калякін пажадаў абвінавачаным поспеху.

Журналістка Святлана Калінкіна, якую ў суд выклікала абарона Фядуты, прадставілася аглядальніцай газеты «Народная воля». Яна паведаміла, што ведае Аляксандра Фядуту з 1995 года, назвала яго чалавекам-энцыклапедыяй, прыхільнікам палітыкі здаровага сэнсу і адзначыла, што ніколі не сустракала ў яго публіцыстыцы экстрэмісцкіх матываў.

Калінкіна кампліментарна выказалася і ў дачыненні да Кастусёва як палітыка і чалавека і нават папрасіла прабачэння за тое, што некалі дазволіла сабе рэзкае публічнае выказванне на яго адрас.

Учора суд па справе «змоўцаў» закрылі: паказанні даваў укаранёны ў групу сілавік.

Крымінальную справу аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі Мінскі абласны суд пачаў разглядаць 29 ліпеня.

Па справе праходзяць Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, якія абвінавачваюцца ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), і яшчэ два фігуранты — Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — абвінавачваюцца ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Акрамя гэтага, Зянковічу інкрымінаванае стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК), заклікі да захопу дзяржаўнай улады (ч. 3 арт. 361 КК), распальванне сацыяльнай варожасці, учыненае групай асоб (ч. 3 артыкула 130 КК).

Каментары4

  • Вадя
    17.08.2022
    А мне их не жалко. Все те ещё жуки. Молодых жалко, наивных и честных.
  • Мистер Бин
    17.08.2022
    Актёры в кинокомедии серьёзные, взрослые люди - вот в чём нюанс. Выбрать Россию для каких то своих заседалищ, будучи в оппозиции к диктатору и режиму, это феноменальная безмозглость и слепота. Вот, что главное, а всё остальное лишь детали (тоже не менее глупое, но не фатальное), второстепенные эпизоды.
  • даведка
    17.08.2022
    Да это была разыграна оперативная комбинация КГБ, их вели в нужном направлении, как слепых котят.

Цяпер чытаюць

Крэмль прапанаваў Трампу расійскую нафту і доступ у Арктыку8

Крэмль прапанаваў Трампу расійскую нафту і доступ у Арктыку

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай вобласці назвалі колькасць тых, хто загінуў на вайне ва Украіне. Яна нашмат большая, чым было вядома па падліку «Медыязоны»7

У Барысаве спрабавалі прадаць з аўкцыёну старыя дрэвы без зямлі1

Чыноўнікі знайшлі парушэнні ў крамах «Суседзі»3

Па Мінску будуць правяраць «дармаедаў» і тых, хто працуе за мяжой21

«Суд стаў неахвотна прымаць». Жыхароў Гомельшчыны сталі радзей судзіць за «экстрэмізм»

У рухавік самалёта «Белавія» пры пасадцы ў Брэсце трапіла птушка1

Памёр былы кіраўнік старавераў-паморцаў Беларусі1

Ілля Шкурын пераходзіць у варшаўскую «Легію»4

Зламыснікі стварылі фэйкавыя боты «Нашай Нівы» — не вядзіцеся!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крэмль прапанаваў Трампу расійскую нафту і доступ у Арктыку8

Крэмль прапанаваў Трампу расійскую нафту і доступ у Арктыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць