Грамадства

За «няправільны» каментарый пра Лукашэнку палітвязня ў Віцебску асудзілі на паўтара года калоніі

Праваабаронцы даведаліся пра вынікі судовага разбіральніцтва па справе палітзняволенага Аляксея Мацявіна, якога абвінавачвалі паводле арт. 368 КК (за абразу Лукашэнкі). Справу разглядаў суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Юрый Урбан, піша «Вясна».

Паводле звестак «Віцебскай Вясны», у віну Мацявіну паставілі тое, што ён «супрацьпраўна падрыхтаваў і апублікаваў тэкст з негатыўнай ацэнкай Аляксандра Лукашэнкі, які ўтрымліваў ненарматыўныя формы маўлення», чым публічна яго абразіў.

Свой учынак абвінавачаны патлумачыў тым, што на момант напісання каментарыя ён знаходзіўся ў стане «выбуху негатыўных эмоцый».

12 жніўня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Аляксея Мацявіна вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 368, прысудзіўшы яму ў якасці пакарання 1,5 года калоніі з адбыццём ва ўмовах агульнага рэжыму.

Абвінавачанаму 49 гадоў. Вядома, што мужчына нарадзіўся ў Расіі, але ў свой час пераехаў у Беларусь. Скончыў Аршанскае медвучылішча, апошнія 15 гадоў працаваў фельчарам у віцебскай паліклініцы №7. Жанаты, мае 13-гадовае дзіця. Затрымалі Мацявіна 15 ліпеня гэтага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць