Свет

Беларусаў у Латвіі пры легалізацыі будуць трактаваць інакш, чым расіян

Папраўкі да міграцыйнага заканадаўства Латвіі прадугледжваюць, што ўмовы легалізацыі для беларусаў будуць прасцейшымі, чым для расіян, вынікае з заявы латвійскага міністра замежных спраў Эдгарса Рынкевічса, якую ён зрабіў 23 жніўня на выязным пасяджэнні ўрада. Паводле слоў чыноўніка, у першую чаргу спрошчаныя ўмовы легалізацыі закрануць высокакваліфікаваных работнікаў з Беларусі, паведамляе партал Delfi.

Мэр размешчанага непадалёк ад мяжы з Беларуссю горада Даўгаўпілс Андрэй Элксніньш на пасяджэнні Кабінета міністраў спаслаўся на «апытанне латгальскіх прадпрымальнікаў», паводле якога «бізнэсоўцаў турбуе ўплыў паправак да Закона аб іміграцыі на працоўную сілу». У прыватнасці, ён заявіў пра неабходнасць «прыцягнення кампаніямі працоўнай сілы з Беларусі».

У адказ на гэта Рынкевічс заявіў, што «правілы знаходжання ў Латвіі для грамадзян Расіі будуць больш строгія, чым для грамадзян Беларусі», паколькі «існуюць больш высокія рызыкі бяспекі, звязаныя з грамадзянамі РФ».

Міністр унутраных спраў Крыстапс Экланс таксама заявіў, што высокакваліфікаваныя работнікі «будуць ацэньвацца асобна». Калі яны будуць «адпавядаць патрабаванням», то «працоўныя візы гэтых людзей у Латвіі будуць працягнутыя».

Як паведамлялася, МУС Латвіі падрыхтавала папраўкі да міграцыйнага заканадаўства, якія прадугледжваюць, што грамадзянам Расіі і Беларусі да 30 чэрвеня 2023 года не будуць працягваць часовы від на жыхарства. Законапраект плануецца разгледзець на наступным тыдні.

Разам з тым, паводле інфармацыі міністэрства, змены «не абмяжуюць магчымасць для прадстаўнікоў апазіцыі Беларусі атрымліваць візы або часовыя дазволы на жыхарства з гуманітарных прычын».

Каментары

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту2

Беларусы ў Варшаве з размахам адзначылі Купалле. Далучылася і Ціханоўская9

Дрэва з вавёркай ды анёл з грудзямі. У Мінску прадаюць сталінку, дзе можна здымаць фэнтэзі3

ЗША і Іран абмяняліся новымі ўдарамі, паставіўшы пад пагрозу перамір'е2

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе4

Сабакі супраць катоў: псіхолагі высветлілі, хто з іх больш узнімае настрой, а хто можа псіхалагічна нашкодзіць гаспадару2

Учора ў Беларусі было +33,9°С

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць