Вайна11

На Херсоншчыне забілі дэпутата-здрадніка Аляксея Кавалёва

Звесткі пра тое, што былога дэпутата Вярхоўнай Рады ад праўрадавай фракцыі «Слуга народа», які пасля пачатку расійскай акупацыі Херсоншчыны перайшоў на бок ворага і заняў высокую пасаду ў акупацыйнай адміністрацыі, застрэлілі, сталі з'яўляцца ва ўкраінскіх і расійскіх тэлеграм-каналах яшчэ ўчора ўвечары. Цяпер гэта афіцыйна пацвердзіў расійскі Следчы камітэт, піша «РИА Новости»

Цела калабаранта з агнястрэльным раненнем у галаву знайшлі ў яго доме ў горадзе Голая Прыстань на Херсоншчыне. Побач ляжала помпавая стрэльба «Мосберга», якая афіцыйна была зарэгістраваная на самога Аляксея Кавалёва. Хто страляў — высвятляюць.

Таксама нажом у шыю была параненая 38-гадовая каханка Кавалёва, яна была шпіталізаваная, а пасля памерла ў бальніцы.

Па папярэдніх звестках, напад адбыўся ўчора недзе каля 15-й гадзіны.

Калі пачалася агрэсія Расіі супраць Украіны, народны дэпутат Кавалёў знаходзіўся ў Кіеве, але пасля атрымання весткі пра акупацыю Херсоншчыны накіраваўся дахаты. Спачатку ён запэўніваў, што не супрацоўнічае з акупантамі, а працуе ў сваёй акрузе, кіруючыся ўкраінскім заканадаўствам, але на пачатку чэрвеня скінуў маску і адкрыта заявіў, што Расія тут назаўсёды і ён звязвае з ёй уласную будучыню і будучыню рэгіёна.

Пасля таго Кавалёў быў прызначаны акупантамі на пасаду намесніка старшыні прарасійскага ўрада Херсонскай вобласці па пытаннях сельскай гаспадаркі. Да дэпутацтва ён быў тут паспяховым фермерам.

Чытайце таксама:

Украіне здрадзіў адзін з дэпутатаў Вярхоўнай Рады з фракцыі «Слуга народа»

Каментары1

  • Не долго музыка играла
    29.08.2022
    Не долго Лешка танцевал

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве4

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве16

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў26

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве4

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць