Грамадства2525

Беларуская мультымільянерка: У 2020 годзе для перамогі пратэстаў не хапіла 100—150 мільёнаў даляраў

Беларуская мультымільянерка са спісу Forbes «30 да 30», заснавальніца агратэх-кампаніі Laava Tech Таццяна Зарэцкая ў інтэрвʼю Мікіту Мелказёраву на ютуб-канале «Жыццё-маліна» распавяла, колькі грошай, па яе меркаванні, патрэбна было беларусам для перамогі ў 2020-м і колькі грошай трэба на рэвалюцыю цяпер, і патлумачыла, што не так з пратэстам.

Што не так з апазіцыяй сёння

На думку Таццяны Зарэцкай, сёння «ў нас ёсць моцныя людзі, якія шмат робяць, але таксама шмат людзей, якія многае хочуць рабіць ва ўгоду сваім уласным інтарэсам».

На яе думку, 90% людзей у беларускай палітыцы займаюцца ёю «проста таму, што ім няма чым заняцца».

«Гэта крыху няправільны падыход для пабудовы новай дзяржавы», — кажа яна.

«Я размаўляла з многімі людзьмі. Яны не могуць сказаць, чым яны да гэтага займаліся, якая ў іх вобласць працы або экспертызы, чым яны займаюцца цяпер. Многія кажуць, я — эксперт. Ты становішся экспертам толькі на аснове нейкай канкрэтнай працы. Заяўляць, што ты эксперт — бязглузда. Вельмі шмат прадстаўнікоў асацыяцый, асацыяцый асацыяцый, усялякіх супердробных груп, нейкіх утварэнняў, наватвораў, новых прадстаўніцтваў. Ніякай канкрэтыкі — людзі лічаць, што гэта цяпер іх асноўная праца проста таму, што ёсць для гэтага магчымасць».

Зарэцкая кажа, што да Ціханоўскай у яе вялікая павага, бо тая вельмі моцна вырасла за апошнія два гады і яна працягвае рабіць адну і тую ж даволі няўдзячную працу на працягу працяглага часу. Тое ж яна кажа і пра людзей у офісе Ціханоўскай, «з якімі мы можам быць не згодныя, але трэба разумець, што яны вельмі абмежаваныя ў рэсурсах, у часе і магчымасцях у прынцыпе, але, нягледзячы на ўсё гэта, яны неяк працягваюць працаваць і спрабуюць зрабіць тое, што магчыма зрабіць у гэтай сітуацыі».

«Калі вы носіце спартыўныя штаны, гэта вас яшчэ не робіць ваенным экспертам, асабліва калі вы не ўмееце лічыць» — закідвае Зарэцкая папрок у бок Вадзіма Пракопʼева.

«Я не хачу закранаць цяпер маральныя аспекты ўсяго таго, што ён прапануе, але з боку фінансаў гэта не мае абсалютна ніякай логікі», — тлумачыць яна.

Калі казаць проста, мы занадта бедныя для ўзброенага супрацьстаяння з Лукашэнкам.

«Вы бачылі, колькі цяпер падымаецца сродкаў на Украіну? Я нават не кажу пра сродкі на дзяржаўным узроўні, чыста на валанцёрскім узроўні гэта сотні мільёнаў, можа, да гэтага моманту ўжо мільярды. На дзяржаўным — мы гаворым пра трыльёны. Падняць такое цяпер для Беларусі — нерэальна».

На яе думку, грошы — адна з прычын, чаму праваліліся пратэсты ў 2020-м.

«Чаму праваліліся ініцыятывы па прыцягненні заводскіх рабочых, па перавабліванні на наш бок сілавых структур? Таму што не было дастатковага фінансавання. Мы тады прыкідвалі, каб гэта ўсё неяк закрыць больш-менш, на той момант хутка трэба было аднекуль дастаць 100—150 млн даляраў.

Тады можна было за тры-чатыры месяцы аказаць актыўную падтрымку, але гэтых грошай проста не было».

Грошы, якімі апераваў «Байсол» і іншыя арганізацыі, па яе словах, не маглі мець вырашальнага значэння.

Колькі цяпер магла б каштаваць перамога?

«Калі гаварыць толькі пра змену ўлады, я б сказала, што як мінімум паўмільярда, каб можна было гэта ўсё арганізаваць, прафінансаваць, дапамагчы фінансава тым жа рабочым або сілавым структурам. Я ўжо не кажу пра нейкі ваенны пераварот, які каштаваў бы нерэальных грошай», — кажа яна.

На пытанне, ці рэальна знайсці гэтую суму, Таццяна адказвае: «Цяпер — не».

На яе думку, цяпер беларускаму пратэсту трэба прыдумаць, «як мы можам самафінансавацца».

Яшчэ адна праблема — сышоў момант, калі прафесіяналы хацелі быць у гэтым «варушняку».

«Вельмі недарэчна спадзявацца, што людзі, якія ўжо з'яўляюцца экспертамі ў чымсьці і добрыя ў сваёй вобласці, будуць прыходзіць і ўгаворваць узяць іх у офіс, бо ім ужо ёсць чым займацца».

Яна расказвае, што ў 2020-м шмат хто гатовы быў дапамагаць, яна таксама «вельмі актыўна стукалася, і тады ёй было ясна сказана, што, дзякуй, у нас дастаткова людзей у камандзе, нам не патрэбная дапамога.

«Ну не і не, у мяне ёсць чым займацца. І я ведаю, што гэта не адзіны выпадак. Праз два гады, калі ўжо зразумела, што патрэбная дапамога, і цяпер ужо спрабуюць склікаць людзей, вядома, у тых, у каго была больш яркая цікавасць, цяпер усё трошкі памянялася».

Офіс і грошы

Мікіта Мелказёраў выказаў меркаванне, што, па яго адчуваннях, у офісе вельмі саромеюцца гаварыць пра грошы.

Зарэцкая ўпэўненая, што гэта дрэнна і што яна сама прайшла праз гэта, калі прыходзіла да інвестара — ёй было сорамна прасіць грошай.

«А ўсе, хто даюць грошы, яны таксама людзі не дурныя, і такое стаўленне да грошай паказвае, што ты, магчыма, не зможаш імі распарадзіцца. Ты баішся іх. Для цябе гэта такая нерэальная адказнасць, табе настолькі сорамна — гэта не добры падыход, гэта не бізнэс-падыход».

Яна кажа, што не мае ўяўлення, як уладкаванае фінансавае жыццё офіса, але яна разумее, «наколькі ён бедны».

«Любыя змены не могуць быць зробленыя на чэсным слове. Калі мы хочам нешта змяніць, патрэбныя грошы», — кажа Таццяна. Па-другое, трэба мець план, як грошы выдаткаваць.

Дапусцім, здараецца цуд, фантазіруе Зарэцкая, Лукашэнка сыходзіць, і Святлана можа быць прэзідэнтам на пераходны перыяд. А нам яшчэ і грошай далі, і не 3 млрд, як абяцалі, а 40 млрд. «Ніхто ж не будзе ведаць, што рабіць з гэтымі грашыма», — кажа яна.

Калі б далі не 40, а 400 млрд, то нешта добрае магло б атрымацца, проста як шмат грошай, можна іх выдаткаваць на нешта бескарыснае, і нешта з гэтага стрэліць.

«Але калі цяпер даць вялікую суму грошай беларускай апазіцыі, усё роўна не выйдзе нічога талковага, таму што ніхто не ведае, што рабіць з грашыма па сутнасці. Таму што сорамна, таму што не прынята казаць, таму што ніхто гэта не прапісвае, таму што эканоміка і фінансы не на першым плане, гэта не самае важнае», — разважае яна.

Тры мільярды — на падтрыманне трусоў

Трох мільярдаў еўра, якія Беларусі паабяцаў Еўрасаюз і якія плануюцца на пабудову новай Беларусі, упэўненая Зарэцкая, недастаткова на рэформы ў Беларусі. Яна прыводзіць прыклад, што дзяржбюджэт Эстоніі на год складае 13 млрд еўра (1,5 млн жыхароў), Фінляндыі (5,6 млн жыхароў) — 65 млрд, Беларусі — 12 млрд, і гэта з дэфіцытам (бюджэты ўсіх узроўняў + ФСАН + пазабюджэтныя фонды разам складаюць 25 млрд — НН).

«3 млрд — гэта на падтрыманне трусоў, а не на рэформы, — лічыць яна. — То-бок, калі Лукашэнка сыдзе і трэба, каб хаця б проста ўсё не спынілася, гэта на два месяцы прыкладна, а не на рэформы, змяненне дзяржаўнай структуры».

Дэмакратычная Беларусь як стартап

Зарэцкая мяркуе, што дэмакратычная Беларусь — гэта сёння як стартап, проста ў палітычнай сферы. І праблемы выцякаюць тыя ж. «Трэба ведаць, што ты прапануеш, каму ты прапануеш, як ты гэта прапануеш, як падымаць грошы, як распісваць бюджэт, як распісваць фінансы, як планаваць у кантэксце 50 гадоў і гэтак далей».

І на яе думку, нельга спланаваць бюджэт на пераходны перыяд. «Ты не можаш планаваць бюджэт на паўгода, гэта не бюджэт, гэта туалетная папера. «Калі ты плануеш, трэба планаваць гадоў на дзесяць, тым больш у кантэксце краіны. Будуць змены — ты можаш тут памяняць, там памяняць, табе хоць будзе, на чым грунтавацца. Ты можаш яго ў прынцыпе выкінуць і пабудаваць новы, але ствараць нешта ў кантэксце паўгода-года — абсалютна бескарысная праца».

Нам ёсць чым прывабіць інвестараў?

«Гэта якраз тое, што я спрабую данесці да офіса. Цяпер няма нічога. Няма нічога прапісанага», — кажа яна.

Цяпер мы прапануем Еўрасаюзу і свету дэмакратычную Беларусь. Што гэта пад сабой мае на ўвазе — абсалютна незразумела, лічыць яна.

Таццяна ўпэўненая, што казаць пра дэмакратычную Беларусь — недастаткова. Трэба паказваць, якія магчымасці ёсць па гандлі, па энергарэсурсах, па прыродных рэсурсах, зялёнай эканоміцы, што мы можам прапанаваць у лагістычным кантэксце і г.д. І гэта ўсё павінна быць прадметна, з канкрэтнымі лічбамі. І цяпер трэба ўзмацняць пазіцыі.

«Быў страчаны момант, страчана шмат іншых рэсурсаў, але ёсць яшчэ на чым пабудаваць даволі выйгрышную пазіцыю. Гэтым трэба карыстацца, таму што яшчэ праз паўгода, год, два (мы не можам казаць пра нейкія канкрэтныя тэрміны), мы страцім і гэтыя рэсурсы, якія нам даступныя ў гэты момант», — кажа яна.

На думку Таццяны, становішча беларускага пратэсту цяпер даволі крытычнае. Тыя фінансы, якія атрымлівае офіс або НДА, гэта, на яе думку, малыя грошы, ды і не факт, што і іх будуць даваць на працягу доўгага часу.

«Таму што калі ўсе гэтыя гранты выдаваліся, падпісваліся, гэта было з разлікам на тое, што гэта скончыцца на працягу паўгода—года.

Цяпер усе бачаць, што гэта зацягваецца на нявызначаны тэрмін, і тут ужо патрэбная або вельмі добрая фандрайзінгавая стратэгія, альбо неяк спрабаваць паменшыць гэты перыяд, на які патрэбныя гэтыя грошы, інакш, як любы стартап, у якога няма фінансаў, гэта прыйдзецца рана ці позна закрываць», — кажа яна.

Былы архіепіскап Гродзенскі Арцемій: Як хочацца памерці так, каб не было сорамна, што я святар! 

«Канец эпохі імітацыі». Цыганкоў — пра магчымую адмену выбараў

Фрэнсіс Фукуяма: Пуцін зрабіў адну з самых вялікіх памылак у гісторыі

Каментары25

  • Axel Justas
    05.09.2022
    Вельмі разумна кажа. Сапраўды, добраму эксперту у заўсёды ёсць чым заняцца, а вось бульбасрач робяць тыя, хто больш нічога не ўмее.
  • Форбс
    05.09.2022
    НН, дзяўчына гэтая з даволі сумнеўнай рэпутацыяй... 
  • Satan
    05.09.2022
    Ну такое... даже если был бы лярд, то существенно это бы ничего не изменило. Да, забастовка рабочая, возможно, получилась бы более массовая. Но рабочих бы просто быстрее и массовей начали сажать и все эти 100 лямов ушли бы... в виде штрафов на тех же красауцау, которые их сажали. А слабовикам платить за то, что бы они на сторону перешли... вы зусим дурныя штоле? Да, они бы вас сдали сразу же, а все остальные мильены из-под дивана бы забрали да меж собой попилили. Дай, гопоте 5р, так она и зуб золотой выбьет и отберет. А так называемые силовики - это именно тупая гопота. Впрочем, я это и в 2020 говорил.

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны рэдактар «СБ» паскардзіўся, што TikTok выдаліў больш за 20 акаўнтаў выдання10

Памёр першы саліст гурта «На-На»4

Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію1

«Адна з найбуйнейшых паветраных атак». Расія выпусціла па Украіне 120 ракет і 90 дронаў6

Доктар гісторыі: Абвінавачваць медыкаў і настаўнікаў у сучаснай Беларусі ў калабарацыянізме проста абсурдна16

На беларуска-польскай мяжы расце чарга з легкавых аўто

Некалькі месяцаў таму Зяленскі адгаварыў Шольца ад званка Пуціну1

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну64

У Мінску працуе святлафор, які раздае парады. А кагосьці і пужае12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Галоўнае
Усе навіны →