Грамадства11

Суддзя Балаболава зноў асудзіла жанчыну, якая правяла акцыю на лінейцы ў Наваполацку

Праваабаронцам стала вядома, што Ганна Тукава, у якой ёсць непаўнагадовае дзіця, ужо тыдзень знаходзіцца за кратамі. Учора над дзяўчынай зноў адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску ў «Вконтакте» на два «экстрэмісцкія» каналы. Суддзя Зінаіда Балаболава прызначыла ёй 960 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў), піша «Вясна».

Пры гэтым, згодна з КаАП, адміністрацыйны арышт не можа ўжывацца да жанчын з непаўнагадовымі дзецьмі. Іх нават не могуць затрымліваць больш, чым на тры гадзіны. Але насуперак закону Тукаву ўтрымліваюць за кратамі ўжо тыдзень. Вядома, што на яе складзены яшчэ адзін пратакол за «экстрэмізм».

Нагадаем, 1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі быў выступ людзей у вайсковай форме. Ганна на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак «вікторыя». Міліцыянт вывеў дзяўчыну, сыходзіла яна пад апладысменты людзей. А пасля закруціўся рэпрэсіўны механізм.

Чытайце таксама:

Што вядома пра жанчыну, якая зладзіла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку? Падрабязнасці

Каментары1

  • Гость
    09.09.2022
    Как уже сказал не так давно Главный , ‘’сейчас не до законов’’.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць