Нерухомасць66

Такіх панэлек у Мінску яшчэ не будавалі

Зменьваць панэльныя дамы прыватныя забудоўшчыкі пачалі досыць даўно. Потым і «дзяржаўныя» падцягнуліся: у «свечках» і «сценах» павялічыліся вокны, з'явіліся еўрапланіроўкі, месцы агульнага карыстання сталі яркімі і «ветлымі», а фасады — запамінальнымі. Добрыя і правільныя змены. Аднак УКБ Заводскага раёна пайшоў яшчэ далей: свае панэлькі забудоўшчык вырашыў «захамелеоніць» пад сталінкі. Што атрымалася з гэтай задумы, піша Onliner.by.

Незвычайная будоўля разгарнулася восенню мінулага года ў межах вуліц Клумава — Стаханаўскай — Чабатарова — Шчарбакова. Сучасныя дамы прыйшлі на змену пасляваенным двухпавярховікам. Тры гмахі, закрыты двор, убудаваныя парковачныя месцы. Такім павінен быў на выхадзе атрымацца квартал для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (і толькі для іх — звычайных дольшчыкаў у гэтую будоўлю не звалі).

Але прыцягнула ўсеагульную ўвагу, вядома, не гэта. Новыя дамы абяцалі зрабіць такімі, каб яны не выбіваліся з агульнай архітэктурнай карціны, сфарміраванай яшчэ ў канцы 40-х — пачатку 50-х. Канцэпт пазначылі так: «у стылі Партызанскага праекта сталінскага перыяду».

Зрэшты, пры праглядзе рэндару нічога не было зразумела: дамы і дамы.

Варта аддаць УКБ і Мапіду належнае: сяміпавярховікі раслі як на дражджах, толькі паспявай выпускаць праектныя дэкларацыі і заключаць дамовы. Дарэчы, за метр у новабудоўлях прасілі прыкладна $695 і $1045 па курсе (за нарматыўную і звышнарматыўную плошчу адпаведна).

І вось вышынныя дамы амаль гатовыя. «Вядзецца праца па ўводзе ў эксплуатацыю», — тлумачаць ва упраўленні капітальнага будаўніцтва. 

Што ж, упрыгожванняў не пашкадавалі: «ляпніна» прапісалася на ўсіх фасадах — фрызы абдымаюць шматпавярховікі на некалькіх узроўнях. Колерам і шматступенным «плінтусам» абыгралі пераход да даху. Вокны атачаюць мінімалістычныя карнізы.

Звярніце ўвагу на тэрасу, якая атрымалася за кошт стылабата-паркоўкі! Гэтая тэрыторыя павінна стаць месцам адпачынку мінчан, якія пабудавалі кватэры ў ЖК. Тут табе і міні-калоны, і балюстрада, і цагляны мур. Колькі фота для Instagram будзе зроблена на гэтай тэрасе, нават уявіць складана. Праўда, могуць узнікнуць і канфлікты: жыхарам першага паверха, вокны якіх выходзяць проста на тэрасу, наўрад ці спадабаецца, калі так хтосьці ўвесь час будзе гуляць-гудзець.

Характэрна, што самі фасадныя пліты дэкараваны пад камень. Але усюдыісныя швы, вядома, выдаюць панэльнае паходжанне.

Трэці дом, які павінен замкнуць кампазіцыю і ўтварыць закрыты двор, пакуль яшчэ не ўзялі ў працу. На яго месцы знаходзіцца будаўнічы гарадок. Так што да добраўпарадкавання агульнай тэрыторыі яшчэ не прыступалі. Але, відавочна, пабудаваны ён будзе ў тым жа стылі, што і першынцы.

Каментары6

  • Андрэйка
    13.09.2022
    Какой дремучий агротрэш
  • Максим Дизайнер
    13.09.2022
    Дома - это через дорогу, двухэтажные, с угловыми балконами. А это - не дома, а муравейники, даже не социальное гетто по британским меркам.
  • ром
    13.09.2022
    Андрэйка, а где в минске современное жилье?? Его нет

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць