Грамадства

Егіпет — самы папулярны для беларусаў турыстычны маршрут

З нагоды Сусветнага Дня турызму, які адзначаецца 27 верасня, Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў статыстыку па ўязным і выязным турызме ў Беларусі за 2021 год.

У топ-5 самых папулярных краін для замежнага адпачынку ў мінулым годзе ўвайшлі Егіпет, Турцыя, Украіна, ААЭ і Расія. Егіпет у гэтым спісе лідзіруе з вялікім адрывам — 217,8 тысяч чалавек. У Турцыі пабывалі 147 тысяч беларусаў, у яшчэ даваеннай Украіне — 32 тысячы.

Наведвалі беларусы і экзатычныя краіны. Напрыклад, у Мазамбіку пабывалі пяць чалавек, ва Угандзе — чатыры, у Амане — тры. Да Венесуэлы дабраліся 52 турысты.

Агулам, паводле звестак Белстата, за мяжой пабывалі на адпачынку ў 2021 годзе 478,8 тысяч беларусаў. Яны наведалі 91 краіну.

Што да ўязнога турызму, то ў 2021 годзе колькасць турыстаў і экскурсантаў, якія арганізавана наведалі Беларусь, склала, як падлічылі ў Белстаце, 71,4 тысяч чалавек.

Традыцыйна лідзіруе з вялікім адрывам Расія — амаль 52 тысячы чалавек.

Пры гэтым агульны ўязны турыстычны паток быў значна больш — 3,4 мільёна чалавек з улікам перасячэнняў мяжы на адкрытым беларуска-расійскім участку. Як менавіта там вёўся ўлік, не ўдакладняецца.

Пабывалі ў Беларусі і турысты з экзатычных для нас краін — Шры-Ланкі (44 чалавекі), Уругвая (18), Бразіліі (11), Кот-д'Івуара (8), Сенегала (7), Гамбіі, Ганы, Уганды (па 6), Коста-Рыкі (3).

Пры гэтым цікавасць да арганізаваных турыстычных паездак у межах Беларусі, па падліках Белстата, праявілі каля 1,2 млн.чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч18

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч18

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць