Супраць спявачкі Мэрыем Герасіменка ўсё ж завялі крымінальную справу і знялі з ёй відэа
ГУБАЗіК змусіў яе казаць на відэа, што яна «падтрымлівае чырвона-зялёныя колеры».

Фота: сацсеткі
Сёння на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманай спявачкай Мэрыем Герасіменка. Там яе змушаюць сказаць, што яна «была на адным маршы летам 2020 года», але «не падтрымлівае бчб-колеры, а падтрымлівае чырвона-зялёныя». На відэа выглядае так, што яна чытае тэкст з лістка, бо на кожнай фразе хіліць позірк кудысьці ўніз.
ГУБАЗіК намякае на тое, што супраць спявачкі заведзеная крымінальная справа паводле арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці). Па звестках ПЦ «Вясна», цяпер дзяўчына знаходзіцца ў жодзінскай турме №8.
Каментары
-Ваня, пора на
войну
-А с кем воюем?
-С фашистами .ru.
-А против кого?