Эканоміка22

Мінсельгасхарч: Ніякай забароны на пастаўкі мяса і малака ў Расію няма

Ні пра якую забарону паставак мяса-малочнай прадукцыі ў Расію не можа ісці і гаворкі, заявілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, каментуючы інфармацыю, якая раней з'явілася ў расійскай прэсе.

Фота: Мінск-навіны

«Беларусь — надзейны гандлёвы партнёр. Ні пра якую забарону альбо частковае прыпыненне паставак мяса-малочнай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю не можа ісці і гаворкі», — заявілі ў Мінсельгасхарчы.

Цяпер, маўляў, адкрытыя для паставак прадуктаў харчавання ў Расію 37 буйных прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасці (88% ад агульнай колькасці) і 30 птушкафабрык (79% ад агульнай колькасці).

Раней расійскае выданне «КоммерсантЪ» напісала, што беларускія ўлады ўвялі абмежаванні на вываз прадукцыі за мяжу для сямі буйных вытворцаў мяса-малочнай галіны. Аўтары артыкула спасылаліся на ліст дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 5 кастрычніка.

Чытайце таксама:

СМІ: Улады забаранілі вываз мясной і малочнай прадукцыі буйных вытворцаў

Каментары2

  • Ёсік
    10.10.2022
    Самі будзем батву есьці, а вам, даражэнькія расейцы, апошнюю кашулю ды кавалак хлеба аддамо. Не ўлада, а служкі пуцінскія.
  • Канальля Блазная
    10.10.2022
    А ў Казахстан ды Сярэднюю Азію ? Трэба пастаўляць, бо інакш рынкі збыту згубяцца. Самі та мы трывалыя, жыла бы страна радная і нету другіх забот. І ішчо, раньше думай о родіне, а потом о сібе... Давайця спаём !

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам39

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам39

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць