Усяго патроху11

Загадка пра Адама і Еву, якія гуляюць у «камень-нажніцы-паперу»

Праверце, як хутка вы зможаце рашыць гэтую матэматычную загадку, якую прыдумаў брытанскі эканаміст, журналіст і складальнік галаваломак Х'юберт Філіпс.

Задачка

Адам і Ева гуляюць у «камень-нажніцы-паперу» 10 разоў. Вы ведаеце, што:

  • Адам тройчы выкарыстоўвае камень, шэсць разоў — нажніцы і адзін раз — паперу.
  • Ева выкарыстоўвае камень двойчы, нажніцы чатыры разы і паперу чатыры разы.
  • Ва ўсіх 10 гульнях нічыіх няма.
  • Парадак гульняў невядомы.

Хто выйграе? З якім лікам?

Падказка

Можа быць няпроста знайсці рашэнне, проста зірнуўшы на ўводную інфармацыю — вазьміце аркуш паперы і аловак. Заканамернасць стане зразумелай толькі тады, калі вы пачняце бегаць па гульнях і падлічваць перамогі.

Рашэнне ніжэй пад карцінкай.

Фота: Pixabay

Рашэнне

Давайце яшчэ раз паглядзім на згуляныя партыі.

Адам: 3 камяні, 6 нажніц, 1 папера

Ева: 2 камяні, 4 нажніц, 4 паперы

Ключ да разгадкі ў тым, што Адам паказваў нажніцы шэсць разоў. Паколькі нічыіх не было, гэта азначае, што Ева не паказвала нажніцы ні ў адной з гэтых шасці гульняў. А цяпер паглядзіце на варыянты, якія паказвала Ева. Паколькі яна паказвала нажніцы чатыры разы, і ні адзін з іх не мог супадаць з адным з шасці разоў, калі Адам гуляў у нажніцы — то яна, напэўна, паказвала ўсе свае шэсць іншых варыянтаў, акрамя нажніц.

Такім чынам, шэсць гульняў, неабавязкова па парадку, былі наступнымі:

  • Адам: нажніцы — Ева: камень [Пераможца: Ева]
  • Адам: нажніцы — Ева: камень [Пераможца: Ева]
  • Адам: нажніцы — Ева: папера [Пераможца: Адам]
  • Адам: нажніцы — Ева: папера [Пераможца: Адам]
  • Адам: нажніцы — Ева: папера [Пераможца: Адам]
  • Адам: нажніцы — Ева: папера [Пераможца: Адам]

Далей глядзім, што засталося. Мы бачым, што ў Евы засталіся толькі нажніцы. Такім чынам, іншыя чатыры гульні:

  • Адам: камень — Ева: нажніцы [Пераможца: Адам]
  • Адам: камень — Ева: нажніцы [Пераможца: Адам]
  • Адам: камень — Ева: нажніцы [Пераможца: Адам]
  • Адам: папера — Ева: нажніцы [Пераможца: Ева]

Падлічыце ўсё, і Адам выйграе: 7 да 3.

Каментары1

  • ева мінус
    12.10.2022
    і што - так і не знайшлося ніводнага Адама?

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін45

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец22

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін45

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць