Грамадства

Пенсіянера асудзілі за «абразу лётчыкаў»

У Луніненцкім раённым судзе 7 кастрычніка вынесены прысуд 60-гадоваму Сяргею Глівенку, абвінавачанаму ў абразе загінулых у Баранавічах лётчыкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Тэрмін па прысудзе аказаўся меншы, чым мужчына адсядзеў да суда — без матрацаў, пасля аперацыі. Кампенсацыя за «пераседжаны» час не прадугледжаная, піша «Вясна».

Справу разглядала суддзя Святлана Братанава, дзяржаўная абвінаваўца — памочніца пракурора Ганна Пенер.

Судовы працэс пачаўся з высвятлення асобы, падчас якога на пытанне суддзі «грамадзянінам якой краіны з’яўляецеся?» абвінавачаны адказаў: «Пакуль яшчэ Беларусі».

Глівенка быў затрыманы раніцай 4 траўня 2022 года ў Лунінцы і змешчаны пад варту.

Перад пачаткам суда ён заявіў, што ніякіх паказанняў даваць не будзе.

«Я знаходзіўся па-за межамі Беларусі, у Маскве, і таму беларускае заканадаўства не парушаў. Сваёй віны не прызнаю. Мая віна нічым не даказаная, паколькі пад фотаздымкам загінулых у Баранавічах лётчыкаў, было напісана «Царства ім Нябеснае!», заявіў ён суду.

Таксама адмовіўся ад паслуг адваката.

Нагадаем, што згодна з матэрыяламі справы, Сяргей Глівенка, знаходзячыся нібыта ў нецвярозым стане ў перыяд часу з 21 траўня па 16 чэрвеня 2021 года, з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, дзе ён на той час знаходзіўся, у сацыяльнай сетцы Facebook у групе «АТН: Навіны Беларусі і свету» пад відэазапісам сюжэту «У Беларусі развіталіся з лётчыкамі-героямі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам. Панарама» размясціў паведамленні цынічнага характару. Ці гэта і ёсць паведамленне «Царства ім Нябеснае!», не ўдакладняецца.

Далей у судзе Глівенка заявіў хадайніцтва аб тым, каб яму выдалі ў ізалятар матрац, паколькі ён нядаўна перанёс некалькі аперацый і яму нельга спаць на голых дошках. Хадайніцтва судом не было задаволенае.

Суд прызнаў Сяргея Глівенку вінаватым і вынес наступнае пакаранне: арышт тэрмінам на 3 месяцы.

Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда. А вось кампенсацыя за два «лішнія» месяцы пад следствам у такім выпадку заканадаўствам не прадугледжаная.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала18

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову6

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала18

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць