Усяго патроху11

Спарванне пчолаў, нябесныя фламінга і іншыя пераможцы прэстыжнага конкурсу фатаграфій дзікай прыроды ФОТА

Самцы кактусавых пчол абляпляюць самку. Але хто з іх акажацца тым шчасліўчыкам, які зможа з ёй спарыцца? Гэты выдатны здымак, зроблены Карын Айгнер, стаў пераможцам конкурсу Wildlife Photographer of the Year у гэтым годзе, піша «Бі-бі-сі».

«Вялікі ажыятаж»: фота-пераможца Карын Айгнер запатрабавала некалькіх тыдняў здымак

З аднаго боку, гэта даволі тэхнічная карцінка. Для таго, каб патрапіць у самую гушчу падзей, давялося выкарыстоўваць макрааб'ектыў. «Мне давялося правесці даволі шмат часу, лежачы на жываце ў гразі», — кажа Карын.

Амерыканка стала толькі пятай жанчынай, якая выйграла галоўны прыз за 58-гадовую гісторыю конкурсу WPY.

«Не тое каб я спецыяльна гэта шукала. Я ўжо шмат гадоў працую на ранча ў Паўднёвым Тэхасе, і проста выпадкова апынулася ў гэтым месцы. Я ўбачыла ўсе гэтыя маленькія «вулканы» ў зямлі — асобныя норы, выкапаныя самкамі для стварэння гнёздаў», — распавяла яна «Бі-бі-сі».

Кактусавыя пчолы, як вынікае з назвы, жывуць на кактусавых раслінах і вакол іх. Самкі збіраюць пылок, які ператвараюць у маленькія шарыкі і захоўваюць у камерах у глебе. У гэтых шарыках развіваюцца лічынкі, якія затым выбіраюцца на паверхню і працягваюць рэпрадуктыўны цыкл.

«Карціна цудоўная, у ёй столькі энергіі! Гэта сапраўдны «паводзінны» здымак. За гэта я і люблю бесхрыбетных, — сказала Роз Кідман Кокс, старшыня журы WPY. — Важная і кампазіцыя. Што робіць фатаграфію завершанай, дык гэта пчолы, якія прылятаюць збоку. Яны і даюць вам «саўндтрэк».

Прыгажосць вуса: Катаньоу Вуцічайтанакорн выходзіў на лодцы больш за 20 разоў, каб зрабіць гэты здымак

Маладым фатографам года дзікай прыроды ў 2022 годзе стаў Катанью Вуціичайтанакорн з Тайланда. Пераможная праца 16-гадовага фатографа — гэта знятая буйным планам галава паласаціка Брайда і кітовых пласцін у яго пашчы, якія выкарыстоўваюцца для фільтрацыі ежы. На іх фоне бачныя сардзіны, якія спрабуюць выратавацца ад кіта. «Нейкім чынам сардзіна заскочыла ў лодку, — успамінае Катаньоу. — Мне пашанцавала. Я падабраўся ў лодцы бліжэй, а кіт заставаўся над вадой каля хвіліны».

WPY — адзін з найбольш прэстыжных конкурсаў у сусветнай фатаграфіі. Конкурс быў заснаваны ў 1964 годзе часопісам BBC Wildlife Magazine, а цяпер яго арганізатарам з'яўляецца Лонданскі Музей натуральнай гісторыі. Сёлета на конкурс было пададзена 38575 работ з 93 краін.

Ніжэй прадстаўленыя некаторыя з пераможцаў у розных катэгорыях.

«Смерць Ндакасі». Брэнт Стыртан, Паўднёвая Афрыка

Брэнт Стыртан — вядомы фотажурналіст. На яго фатаграфіі адлюстраваныя апошнія моманты жыцця Ндакасі, горнай гарылы, якая была выратаваная ў двухмесячным узросце. Яе зграю забілі браканьеры з мафіі, якая займаецца нелегальнай вытворчасцю драўнянага вугалю ў Нацыянальным парку Вірунга ў Конга. Ндакасі знаходзіцца на руках у свайго выратавальніка і апекуна Андрэ Баўма.

«Нябесныя фламінга». Дзюндзі Такасага, Японія

Гэтыя фламінга знятыя высока ў Андах на найбуйнейшым у свеце саланчаку Уюні. Тут таксама знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Балівіі літыевых руднікоў, што ставіць пад пагрозу будучыню фламінга. Каб зрабіць гэты здымак, японскаму фатографу Дзюндзі Такасага прыйшлося перанесці вышынную хваробу, але яго намаганні прынеслі яму перамогу ў катэгорыі «прыродны артыстызм».

«Возера, якое памірае». Даніэль Нуньес, Гватэмала

Даніэль Нуньес выкарыстаў робата, каб захапіць кантраст паміж лесам і водарасцямі на краі гватэмальскага возера Аматытлан. Цыянабактэрыі ў вадзе размнажаюцца з-за прысутнасці забруджвальных рэчываў, такіх як сцёкавыя воды, што выцякаюць з горада Гватэмала. Здымак перамог у катэгорыі «водна-балотныя ўгоддзі».

«Падаючая зорка». Тоні Ву, ЗША / Японія

Тоні Ву зафіксаваў гэтую сцэну ля берагоў Японіі. На ёй выяўленая гіганцкая марская зорка ў момант нерасту. Іголкаскурыя рухаюць канечнасцямі і разгойдваюць сваё цела, магчыма, каб накіраваць ікрынку і сперму ў падводную плынь, дзе яны змогуць апладніцца. Здымак перамог у намінацыі «Падводная здымка».

«Паляўнічы на кажаноў». Фернанда Канстанціна Марцінэс Бельмар

Фернанда Канстанціна Марцінэс Бельмар зрабіў гэты здымак у месцы, вядомым як Пячора вісячых змей у Мексіцы. У прыцемках тысячы кажаноў пакідаюць пячору ў пошуках насякомых. Калі яны ляцяць, са сцен пячоры спускаюцца і звісаюць полазы, спрабуючы здабыць сабе ежу. Здымак перамог у намінацыі «Паводзіны: амфібіі і рэптыліі».

«Мядзведжы дом». Дзмітрый Кох, Расія

Дзмітрый Кох зрабіў гэты здымак на востраве Калючын, які знаходзіцца ў Чукоцкім моры ў Арктыцы. Белыя мядзведзі — і на пярэднім плане, і ў тумане, які вісіць над закінутымі будынкамі. Дзмітрый, яхтсмен, хаваўся на востраве ад шторму. Ён выкарыстаў невялікага робата, каб падабрацца да драпежнікаў. Здымак перамог у катэгорыі «Дзікая прырода ў горадзе».

Каментары1

  • хх
    12.10.2022
    у НН былі добрыя фотамайстры. маэстра Гудзілін... і фота дзяўчын падабаліся... прыроды...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая28

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі пілот на самалёце F-16 быў збіты расійскай ракетай1

Хто насамрэч аўтар Пішчалаўскага замка1

«Не ўзнагароджвай сябе ежай, ты не жывёла». Тыктокеркі запусцілі трэнд на хваравітую худзізну18

Былы брамнік Генадзь Туміловіч атрымаў грамадзянства Ізраіля11

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»8

Губарэвіч заняў адну з пасад Мельнікавай у КР, але спікерам не стаў. Пятрухін абураны безальтэрнатыўным галасаваннем18

Беларус прытуліў парася дзіка, цяпер яны не расстаюцца8

«Суседзяў турбуе толькі аўтарынак». Беларус з Тэхаса расказаў пра настроі ў штаце, дзе «кожны сабака за Трампа»7

Трамп працягнуў дзеянне санкцый Байдэна супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая28

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць