Грамадства1818

У пенсіянера з Палесся — 92 унукі. І гэта рэкорд

У вялікай сям’і Бруцкіх ёсць цэлых 11 ордэнаў Маці. І калі б у Беларусі ўручалі ордэн «Пачэснага дзядулі», кіраўнік сям’і — Андрэй Бруцкі — дакладна змог бы на яго прэтэндаваць. У мужчыны 15 дзяцей, 92 ўнукі і 33 праўнукі. Наймалодшаму члену сям’і — паўгода. З пенсіянерам пагутарыў obzoor.by.

Жыве 84-гадовы Андрэй Данілавіч у Столінскім раёне ў аграгарадку Белавуша. Ён дагэтуль працуе на сваім уласным млыне — ужо каля 20 гадоў.

Амаль ва ўсіх яго дзяцей таксама вельмі вялікія сем’і: толькі ў дваіх — па двое дзяцей, у астатніх — ад 4 да 11. Большасць жывуць у Столінскім раёне.

У адным класе ў школе часта вучацца па трое-чацвёра стрыечных братоў і сясцёр. А быў перыяд, калі цётка вучылася разам з пляменніцай.

Жонка Андрэя Данілавіча памерла 11 гадоў таму. Ён і цяпер узгадвае: калі ў жонкі здарыўся інсульт, побач з ёй у бальніцы кругласутачна дзяжурылі па два прадстаўнікі сям’і. У бальніцы ўвесь персанал здзіўляўся такой клапатлівасці.

— Як вы святкуеце дні народзінаў, калі столькі блізкіх сваякоў?

— Дні народзінаў мы не святкуем. Ні я, ні жонка, ніхто не святкаваў. У нас гэта не прынята. А для падарунка не абавязкова чакаць дня народзінаў — у любы час можна.

На пытанне, ці паўтараюцца ў сям’і імёны, мужчына распавядае, што так. Напрыклад, у кожным пакаленні абавязкова ёсць Андрэй Данілавіч або Данііл Андрэевіч.

Каментары18

  • ДИН
    14.04.2025
    Малайчына, усё б так!
  • Отец Засандалий
    14.04.2025
    Думаю, что его рекорд будет побит лет через 10-15.
  • Ыыыы
    14.04.2025
    Дедуля обиграл лукашенку в сухую. Вот кто "бацка" !!!

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім10

Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз— і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні15

«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць». Пара з Украіны расказала жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі6

Сталі вядомыя месца і дакладны час развітання з Мікітам Мелказёравым4

У Польшчы рэзка павялічваюць выдаткі на фінансаванне спецслужбаў

Васкрасенскі пакаяўся, што быў у камандзе Бабарыкі: Я быў адурманены, як і ўвесь беларускі народ26

Лабковіч: «Адкрываецца кармушка камеры, канвойны кліча мяне і кажа: «Твайму Бяляцкаму далі Нобелеўскую прэмію»1

З пераломам сцягна і інфарктам трапіла ў бальніцу ўдава Васіля Быкава2

Зацверджаны бюджэт Беларусі на 2026 год

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць