Грамадства1212

Зяленскі даручыў ураду разгледзець адмену бязвізу з Беларуссю

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду разгледзець пытанне аб адмене бязвізавага рэжыму з Беларуссю. Колькасць подпісаў пад адпаведнай петыцыяй ужо перавысіла неабходныя для разгляду 25 тысяч.

Кабінету Міністраў Украіны прапанавана разгледзець узнятыя ў электроннай петыцыі пытанні ў адпаведнасці з кампетэнцыяй, а таксама прадоўжыць адпаведную працу з улікам развіцця сітуацыі, рэалізацыі захадаў абароны нацыянальных інтарэсаў, — гаворыцца ў адказе Зяленскага на петыцыю, апублікаваную 4 ліпеня.

Даручэнне было зробленае пасля таго, як электронную петыцыю аб адмене бязвізавага рэжыму з Беларуссю падтрымалі 25339 чалавек пры 25 тысячах неабходных для разгляду прэзідэнтам.

Зяленскі паведаміў, што цяпер на ўкраінска-беларускай мяжы закрытыя амаль усе пункты пропуску. Толькі ў Валынскай вобласці адзін пункт працуе ў абмежаваным рэжыме: праз яго ўкраінцы могуць вярнуцца з Беларусі.

Зяленскі дадаў, што сочыць за мерамі, накіраванымі на ўзмацненне кантролю за перасячэннем беларускімі грамадзянамі мяжы з Украінай.

Украіна закрыла мяжу для беларусаў і іншых замежнікаў 26 лютага.

Каментары12

  • Пора
    13.10.2022
    Давно пора
  • Алег
    13.10.2022
    Полностью поддерживаю.
    Пусть белорусы выбирают или Россия или остальной мир.
  • Ivan
    13.10.2022
    Алег,
    Беларусы даўно выбралі ўвесь свет.
    Над імі дыктаьар і карнікі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць