Два чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася ўвечары 20 кастрычніка каля вёскі Камунарка Віцебскага раёна, паведамілі ў абласной ДАІ.
57-гадовы жыхар абласнога цэнтра вяртаўся на сваім аўтамабілі дадому. Раптам на дарогу выбег лось, аўтамабіль збіў яго.
У выніку ДТЗ кіроўца і яго 54-гадовая пасажырка атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя. Жывёла загінула.
Каментары
ну вы гумарыст
несся і лось, і людзі...
і вось іх шляхі перасекліся
ну а чаму б і не