Усяго патроху99

Праўнук беларускага паўстанца стане прэм’ер-міністрам Грэцыі

На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Грэцыі перамог апазіцыйны Усягрэцкі сацыялістычны рух (PASOK), які ўзначальвае Георгіяс Папандрэу-малодшы, прадстаўнік найстарэйшай палітычнай дынастыі ў гэтай краіне.

Апазіцыйны Усягрэцкі сацыялістычны рух (PASOK), паводле звестак экзіт-пулаў, атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах у Грэцыі.

PASOK, які ўзначальвае Георгіяс Папандрэу-малодшы, набірае на нядзельных парламенцкіх выбарах у Грэцыі дастатковую колькасць галасоў, каб сфармаваць урад.

Сацыялісты атрымалі 43,6% галасоў выбарцаў, што дае ім права на 158 дэпутацкіх месцаў з 300 месцаў у парламенце.

Кіраўнічая Кансерватыўная партыя "Новая дэмакратыя" былога прэм’ера Костаса Караманліса змагла атрымаць толькі 36,4% галасоў (97 месцаў у парламенце).

Перад Папандрэу будзе нялёгкая задача, як вывесці Грэцыю з эканамічнага, а то і палітычнага крызісу.

Дарэчы, галасаванне ў Грэцыі абавязковае, ўзроставы цэнз ад 18 да 70 гадоў, за ўхіленне ад галасавання можна быць пакараным шасцю месяцамі турмы.

***

PASOK кіруе прадстаўнік найстарэйшай у Грэцыі палітычнай дынастыі Папандрэу – Георгіяс (Ёргас) Папандрэу.

Ён праўнук паўстанца 1863 г., ураджэнца Ашмяншчыны Зыгмунта Мінейкі.

Ад сярэдзіны 1870-х, як вядома, Мінейка жыў у Грэцыі, дзе займаўся археалагічнымі даследаваннямі, спрычыніўся да аднаўлення Алімпійскіх гульняў ды зрабіў процьму карысных справаў для сваёй новай Бацькаўшчыны. Мінейка ажаніўся з Празэрпінай Манарыс, а іх дачка Зоф’я стала жонкай Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968) — вядомага палітыка, прэм’ера ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 гадах.

Сын Георгіяса — Андрэас Папандрэу (1919—1996) быў стваральнікам PASOK, прэм’ерам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах.

Георгіяс Папандрэу-малодшы — сын Андрэаса Папандрэу.
Ён нарадзіўся ў 1952 г. у амерыканскім штаце Мінесота (горад Сэнт-Пол), дзе вучыўся ў выгнанні яго бацька. Георгіяс атрымаў бліскучую адукацыю, свабодна размаўляе на англійскай і шведскай мовах.

У розны час быў міністрам адукацыі і замежных спраў, двойчы цярпеў паразу на парламенцкіх выбарах у 2004 г. і 2007 г.

Георгіяс Папандрэу-малодшы - старшыня Сацыялістычнага Інтэрнацыянала.

Каментары9

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?1

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк7

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?1

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць