Грамадства

Жыхара Гомеля асудзілі на чатыры з паловай гады па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса

У закрытым судовым пасяджэнні Гомельскі абласны суд 27 кастрычніка разгледзеў крымінальную справу індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Захаранкі, паведамляе «Вясна».

Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.

Сяргей Захаранка прызнаны вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які змяшчаўся ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, спалучанай з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства; у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады; у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў; у незаконных збіранні і распаўсюдзе звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую таямніцу іншай асобы, без яе згоды; у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці; у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд прызначыў:

— па ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса — пазбаўленне волі на два гады;

— па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — пазбаўленне волі на адзін год;

— па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — арышт на тры месяцы;

— па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса — пазбаўленне волі на адзін год;

— па ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса — арышт на два месяцы;

— па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — пазбаўленне волі на чатыры гады;

— па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — пазбаўленне волі на тры гады.

Канчатковае пакаранне, шляхам частковага складання абвінавачанняў, прызначанае ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы мабільны тэлефон «iPhone 6s».

Каментары

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →