Свет1919

Мядзведзеў заявіў, што Расія можа адправіць свет у геенну вогненную, але не будзе. «Наша мэта — спыніць вярхоўнага ўладара пекла»

Намеснік кіраўніка Рады бяспекі, экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў незвычайна павіншаваў у сваім тэлеграме расіян з Днём народнага адзінства.

Мядзведзеў напісаў, што Расіі не патрэбныя чужыя тэрыторыі, бо вайскоўцы абараняюць сваю святую зямлю і сваіх людзей, ваююць за сваю тысячагадовую гісторыю.

«Мы змагаемся супраць тых, хто ненавідзіць нас, хто забараняе нашу мову, нашы каштоўнасці і нават нашу веру, хто ўкараняе нянавісць да гісторыі нашай Айчыны», — напісаў ён.

На думку Мядзведзева, супраць Расіі ваюе «частка паміраючага свету» — «купка звар'яцелых нацыстаў-наркаманаў, адурманены і запалоханы імі народ і вялікая зграя брахлівых сабак з заходняй псарні».

«У гэтых людзей няма веры і ідэалаў, акрамя «пахабных звычак» і двудумства. Таму, падняўшыся супраць іх, мы набылі сакральную моц», — мяркуе Мядзведзеў.

«Ад нас адмовіліся некаторыя спалоханыя партнёры — і пляваць на іх. Значыць, яны былі нам не сябры, а проста выпадковыя пасажыры, прыліпалы і прыхлябацелі. Звалілі за трыдзевяць зямель баязлівыя здраднікі і сквапныя перабежчыкі — хай згніюць іх косткі на чужыне. Іх няма сярод нас, а мы сталі мацнейшымі і чысцейшымі», — лічыць былы прэзідэнт.

«У нас ёсць магчымасць адправіць усіх ворагаў у геену агнявую, але не гэта наша задача. Мы слухаем словы стваральніка ў нашых сэрцах і падпарадкоўваемся ім. Гэтыя словы і даюць нам святую мэту. Мэта — спыніць вярхоўнага ўладара пекла, якое б імя ён ні выкарыстаў — Сатана, Люцыпар або Ібліс. Бо яго мэта — пагібель», — напісаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Каментары19

  • Мойша
    04.11.2022
    А што калі яго зваць пуцін
  • dot
    04.11.2022
    Спятил-таки. Вот она, белочка русского интеллигента.
  • Двенадцатая ночь
    04.11.2022
    Интересно,это мухоморы,водка или аргентинская мука? Или все сразу?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным14

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл4

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным14

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць