У «ДНР» стрэлілі ў суддзю, які вынес смяротныя пакаранні іншаземцам, што змагаліся за Украіну
У горадзе Вуглягорску на акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці здзейснены замах на «суддзю» так званага «Вярхоўнага Суда ДНР», былога ўкраінскага суддзю Аляксандра Нікуліна.

Атрымаўшы агнястрэльнае раненне, Аляксандр Нікулін знаходзіцца ў цяжкім стане.
Гэта той самы «суддзя», які абвясціў смяротныя прысуды ваеннапалонным брытанцам Шону Пінеру і Эйдэну Эсліну, а таксама мараканцу Саадуну Брагіму, беспадстаўна абвінавачаным у «наёмніцтве». Праўда, прысуд не быў прыведзены ў выкананне, усіх траіх байцоў неўзабаве абмянялі пры садзейнічанні наследнага прынца Саудаўскай Аравіі.
Каментары