Культура

«Я тады дзівіўся: пра што ён можа гаварыць з бабулямі каля падʼезда?» Міхася Тычыну згадваюць яго вучні

Якім быў у жыцці і на працы Міхась Тычына, які адышоў ад нас учора, апавядаюць выпускнікі Гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Міхась Аляксандравіч выкладаў там літаратуру з 1994 года.

Фота Кастуся Дробава

Было дзіўна, як, пішучы доктарскую дысертацыю, ён знаходзіў час для вучняў

Ірына Пархоменка называе Міхася Тычыну сваім улюблёным настаўнікам. У 2002 годзе пад яго кіраўніцтвам яна напісала свой першы артыкул у газету «Літаратура і мастацтва». Тую публікацыю захоўвае як напамін пра яго. Ёй Міхась Тычына запомніўся надзвычай чулым чалавекам.

«Было вельмі дзіўна, як, пішучы доктарскую дысертацыю, займаючыся навуковай дзейнасцю, ён знаходзіў час для нас, вучняў. Учытваўся ў кожнае сачыненне, у кожнае слова і даваў нам парады», — згадвае Ірына.

Публікацыя Ірыны Пархоменка ў «ЛіМе» з рэцэнзіяй Міхася Тычыны. Фота з архіва Ірына Пархоменка

На выпускным экзамене Ірына сваё апошняе сачыненне, напісанае ў форме ліста з Венесуэлы, прысвяціла Міхасю Аляксандравічу. Праз шмат год, калі была побач з Венесуэлай, у Калумбіі, яна напісала яму сапраўдны ліст, але не даслала, бо не змагла прыгадаць адраса. Пра тое Ірына шкадуе.

«Калі б удалося адправіць ліст, то ён быў бы дужа расчулены, але не змагла, таму раю ўсім памятаць пра сваіх настаўнікаў. Дужа шкадую, што не магу прыехаць у Беларусь на развітанне з Міхасём Аляксандравічам. Гэты чалавек заўжды будзе ў маім сэрцы, як адзін з найлепшых настаўнікаў і проста людзей».

Ірына кажа, што Міхась Аляксандравіч, дапамагаючы ёй, адчуваў ейныя думкі. Ён пісаў рэцэнзіі на яе артыкулы і навуковыя працы. Рупіўся, каб стала журналісткай. І, хоць цяпер яе жыццё не звязанае з журналістыкай, дзякуючы настаўніку, яна працягвае пісаць і выдаваць кнігі.

«Мудры чалавек заўсёды просты. Ён не цураецца паспалітага люду»

Дзянісу Бурко Міхась Тычына запомніўся чалавекам мудрым, спакойным, разважлівым, вельмі адукаваным ды начытаным. Яго прыемна было слухаць.

«Майго прадзеда родны брат быў беларускім ксяндзом з пакалення Гадлеўскага, Станкевіча, Сваяка. Ён пераклаў Святое Пісанне на беларускую мову. Быў шчырым патрыётам. Імя яго Уладзіслаў Чарняўскі. А паколькі спадар Міхась таксама перакладаў Біблію, то мне было цікава з ім пагаварыць на гэтую тэму, расказаць пра свайго сваяка. Ён гаварыў са мной па-даросламу, не як з першакурснікам», — згадвае Дзяніс.

Суразмоўца, спасылаючыся на аповеды сяброўкі, кажа, што Міхась Аляксандравіч любіў пасядзець, пагаварыць з бабулямі на лаўцы каля свайго пад'езда.

«Я тады дзівіўся, пра што можа Міхась Тычына гаварыць з бабулямі каля падʼезда. А цяпер разумею, што мудры чалавек заўсёды просты. Ён не цураецца паспалітага люду. Казкі, прыкметы, паверʼі — з народа», — падкрэслівае Дзяніс Бурко.

Літаратуразнаўца Міхась Тычына памёр 7 лістапада. Яму было 79 гадоў. Развітанне з Міхасём Аляксандравічам адбудзецца 9 лістапада з 10.00 да 11.00 на Кульман, 33а ў рытуальнай зале.

Яго называлі «эталонам сумлення». Памёр літаратуразнаўца Міхась Тычына

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў9

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Семчанка будзе весці аўтарскую праграму на «Белсаце»7

«Гэта нават у рукі агідна браць». Бацькі «хваляцца», якія падручнікі выдалі ў школе іх дзецям10

Не можа згадаць сваё жыццё месяц таму, пазабываў знаёмых. Каскадзёр, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, запісаў відэа з бальніцы10

«Газпрам» не адмовіўся ад планаў будаваць у Беларусі завод па вытворчасці ЗПГ

Трох туркменаў, якія атруціліся ў Лідзе паганкамі, удалося адкачаць2

Жыхары Смальянаў на Аршаншчыне адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана ФОТЫ

Беларусь і Расія дамовіліся па 107 са 110 пунктаў плана збліжэння на наступныя тры гады. Але самы важны падвіс15

«Рызыкаваць самалётам не хацелася». Чаму беларусы плацяць амаль 200 еўра за выбар даты перасячэння мяжы1

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў9

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць