Вайна

Арастовіч: Херсон — гэта Сталінград гэтай вайны

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у традыцыйнай вячэрняй размове з Маркам Фейгіным знайшоў вобразнае акрэсленне таму, што адбываецца цяпер на паўднёвым фронце расійска-ўкраінскай вайны.

«Якія б ні былі ар'ергардныя баі, якія б ні былі страты ў нас і ў іх, у Расіі зараз пачнецца страшны надлом, ён ужо бачны ў многіх пабліках. Чаму? А якога хрэна мабілізоўвацца і ваяваць, калі адзіны захоплены з пачатку гэтай кампаніі абласны цэнтр украінцы ўсё адно вызвалілі? Гэтак ж колькі трэба крыві цяпер праліць, каб яго зноў узяць, а калі нават і возьмуць, то дзе гарантыя, што зноў не адаб'юць? 

Які ў гэтым сэнс? Калі мы цаной страшнай крыві гэта ўзялі, пасля страшнай цаной і жорсткасцю ўтрымлівалі? І гэта будзе стратэгічны маральны пералом у гэтай вайне. Яна яшчэ можа доўга працягвацца, яны могуць яшчэ доўга ўтрымліваць Крым, Данбас, Луганск, пакуль мы назапасім сілаў і пойдзем наперад. 

Але стратэгічны пералом адбыўся. Ён адбываецца на нашых вачах. Гэта як Сталінградская бітва для Усходняга фронту ў Другой сусветнай. Усё, пасля гэтага ніхто ў Расіі больш не будзе верыць у паспяховасць гэтай вайны», — заявіў Арастовіч.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі9

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі9

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць