Свет

Пекін незадаволены безадказнай ядзернай рыторыкай Масквы

Падчас саміту Асацыяцыі краін Усходняй Азіі ў Камбоджы прэм'ер-міністр Кітая Лі Кэцян падкрэсліў безадказнасць пагроз прымянення ядзернай зброі, даўшы зразумець, што Пекін незадаволены ядзернай рыторыкай свайго стратэгічнага партнёра, піша Бі-бі-сі.

Як паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША, кітайскі прэм'ер гаварыў даволі падрабязна пра палітыку Кітая ў дачыненні да Украіны.

«Лі Кэцян зрабіў выразны акцэнт на суверэнітэце, на безадказнасці ядзерных пагроз, неабходнасці забеспячэння таго, каб ядзерная зброя не выкарыстоўвалася так, як намякалі некаторыя», — распавёў на ўмовах ананімнасці амерыканскі чыноўнік.

Захад абвінавачваў Расію ў безадказных заявах аб магчымым прымяненні ядзернай зброі з моманту яе лютаўскага ўварвання ва Украіну.

Масква, у сваю чаргу, абвінаваціла Захад у «правакацыйнай ядзернай рыторыцы».

Афіцыйны прадстаўнік ЗША сказаў, што «ў Пекіне несумненна быў некаторы дыскамфорт з нагоды таго, што мы бачылі ў плане безразважнай рыторыкі і актыўнасці з боку Расіі», нягледзячы на тое, што фармальна Масква з'яўляецца партнёрам Кітая.

«Я думаю, таксама бясспрэчна, што Кітай, верагодна, адначасова здзіўлены і нават трохі збянтэжаны ходам расійскай ваеннай аперацыі», — сказаў чыноўнік.

У панядзелак у рамках Усходнеазіяцкага саміту пройдзе сустрэча прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.

Расійскую дэлегацыю на саміце ўзначальвае міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць