Затрымалі мужа з жонкай — сілавікі кажуць, што па справе «Чорнай кнігі Беларусі»
Павел Белікаў з’яўляецца дырэктарам вялікай рэкламнай студыі «Легалітбай».

«Легалітбай» супрацоўнічаў з вядомымі брэндамі: Samsung, Invitro, «Еўраопт», «Алмі», NУX і іншымі. Вынікі іх працы вы амаль дакладна бачылі, калі жывяце ў Мінску.

У відэа сілавікоў Павел кажа, што на тыпаграфіі, якая належыць «Легалітбай», ён нібыта друкаваў пратэсныя ўлёткі. Таксама мужчына кажа, што нібыта пісаў у «пратэсныя» боты, сярод якіх «Чорная кніга Беларусі». У апошнюю ён быццам бы перадаў звесткі пра міцыянераў і пракурора.
Яго жонка працуе ў IT-кампаніі. Яе затрымалі за тое, што на яе машыне была пратэсная наклейка. На відэа яна кажа, што «ўдзельнічала ў пратэстах», але пацверджання гэтаму не прыводзіцца.

Выглядае, што канкрэтна ў гэтым выпадку да сям'і маглі прыйсці спачатку праз наклейку на машыне, каб затрымаць жонку, а пасля ўжо атрымаць доступ да тэлефона Паўла і ўбачыць там падпіскі і ботаў.
-
На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ
-
Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы
-
«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць
Каментары