ЕC рыхтуе новы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Яго ўвядуць ужо ў пачатку снежня
Пра гэта паведаміў брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк у твітары.

Паводле яго інфармацыі, новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі, верагодна, будуць распрацаваны яшчэ да канца лістапада.
Прыняць іх хочуць у пачатку наступнага месяца, сцвярджае журналіст.
Што менавіта можа ўвайсці ў наступны санкцыйны пакет, пакуль не паведамляецца.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары