Здарэнні

Бабруйскі хлопец скраў чатыры аўто, каб паехаць на вёску, але далёка ўсё адно не заехаў

5 лістапада 18-гадовы хлопец, рабочы аднаго з прадпрыемстваў Бабруйска, вырашыў, што яму трэба абавязкова з'ездзіць у родную вёску ў Мінскім раёне, прытым зрабіць гэта на машыне. А паколькі не меў сваёй, то, выпіўшы для смеласці алкаголю, пайшоў шукаць першую лепшую. І лёгкадаступных для ўгону аўто аказалася ў горадзе на дзіва шмат, піша Komkur.info.

Фота ілюстрацыйнае

Пасля заканчэння працоўнага дня хлопец нагледзеў аўтамабіль ВАЗ-21053, які стаяў у завулку Леніна, адчыніў незамкнутыя дзверы у ім, завёў злучэннем драцінак і выехаў у дарогу. Але ўжо праз пару соцень метраў, не здолеўшы даць рады з пераключэннем перадач, кінуў гэту машыну і перасеў на іншую — ВАЗ-2101.

Калі і гэтая машына праз кіламетр дарогі перастала ехаць, юнак знайшоў на бабруйскім Георгіеўскім праспекце незамкнуты «Форд Мандэа», але і на ім ледзь змог выехаць толькі з двара. А апошнім трафеем стала старая «капейка», падарожжа на якой таксама скончылася праз некалькі хвілін, бо заклініла каробку перадач.

Пасля таго юнак заўважыў, што недзе згубіў свой тэлефон і пайшоў яго шукаць па тых мясцінах, у якіх пабываў раней. Каля «Форда», які ён спрабаваў скрасці за гадзіну да таго, ужо завіхаўся гаспадар. Хлопец запытаўся ў яго пра тэлефон, а скончылася ўсё тым, што пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю.

У дачыненні да хлопца завялі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 214 КК («Крадзеж транспартнага сродку, учынены паўторна»).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА1

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, пачытваў курсы пікапу». Знаёмы бойфрэнда Мельнікавай расказаў пра яго падчас вучобы ў БДУ11

Віталь Гуркоў служыць ва ўкраінскай паліцыі ФОТЫ9

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны7

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння30

Літва папярэдзіла, што ў суботу на мяжы з ёй будуць праблемы

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»1

Памёр Аляксей Ануфрыеў1

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі3

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА1

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць