Грамадства

Сёння ў Кішынёве праходзіць саміт СНД

У яго працы бярэ ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе сёння ў Кішынёве. У яго працы возьме ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармацыі Выканкама СНД, на парадку дня саміта — каля 20 праектаў дакументаў. Кіраўнікі дзяржаў, у прыватнасці, абмяркуюць пытанні пераадолення наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, паглыблення інтэграцыйных працэсаў у гуманітарнай сферы і ў галіне арганізацыі бяспекі.

У ліку найбольш важных тэм абмеркавання — праект Рашэння аб сумесных мерах па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, унесены па ініцыятыве Беларусі. Дакумент рэкамендуе ўрадам устрымацца ад увядзення новых пратэкцыянісцкіх мер для ўласных таваравытворцаў, якія прывядуць да далейшага абмежавання доступу на іх унутраныя рынкі тавараў з іншых краін СНД. Праект таксама змяшчае даручэнне Савету кіраўнікоў урадаў на чарговым пасяджэнні разгледзець пытанне аб эфектыўнасці прынятых мер па пераадоленні наступстваў крызісу.

У сферы міжнароднай бяспекі ўдзельнікі саміта плануюць разгледзець праект Рашэння аб мерах па ўмацаванні пагранічнай бяспекі ў рамках рэалізацыі Канцэпцыі ўзгодненай пагранічнай палітыкі дзяржаў СНД, праект Пагаднення аб утварэнні Савета кіраўнікоў органаў дзяржаў — удзельніц СНД па кантролі за абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, а таксама барацьбе з іх незаконным абаротам, паведамляе Выканкам СНД.

Палітолагі адзначаюць, што цяперашні саміт праходзіць у няпростых умовах.

Напрыклад, кіраўнік праграм Расіі і СНД Германскага савета па знешняй палітыцы Аляксандр Рар звяртае ўвагу на тое, што

ў Кішынёў не прыедуць кіраўнікі Туркменістана, Таджыкістана, Казахстана і Узбекістана.

«Калі на саміт СНД не прыязджаюць члены АДКБ — самыя дзеяздольныя партнёры Расіі, то можна гаварыць аб пахаванні Садружнасці», — цытуе палітолага расійскі « КоммерсантЪ». «Казахаў пакрыўдзіла, калі Расія ў аднабаковым парадку заявіла, што хоча ўвайсці ў СГА разам з Беларуссю і Казахстанам. Таджыкістан чакаў ад Расіі большай дапамогі і цяпер шукае яе на іншых паралелях. Туркменістан не даруе Маскве, што тая падвяла Ашхабад пры куплі туркменскага газу. Узбекскі прэзідэнт Карымаў тым часам дачакаўся, калі яму даруюць падзеі ў Андыжане, і пачаткаў разварот у бок Захаду. Прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў прыедзе ў Кішынёў, але толькі таму, што 9 кастрычніка ў яго запланавана двухбаковая сустрэча з Дзмітрыем Мядзведзевым. Адначасова Масква падсапсавала адносіны з Мінскам. Беларусі адмовілі ў расійскім крэдыце», — піша «КоммерсантЪ».

«Независимая газета» нагадвае, што «ў свой час СНД задумвалася як форма разводу». «Усе гэтыя гады Садружнасць трымалася на ўзаемазвязанай эканоміцы, і гэтыя сувязі можна было б выкарыстаць для стварэння эфектыўных рэгіянальных структур, але ўсе спробы былі безвыніковымі. Адзіная эканамічная прастора аказалася мыльнай бурбалкай, арганізацыя ЕўрАзЭС таксама засталася толькі на словах. Не выключана, што чарговай казкай для народаў стане Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана», — лічыць «НГ».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі7

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай56

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год5

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі7

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць