Аб'ява зроблена на фоне росту хвалі крытыкі ў адрас бізнэсмена: яго абвінавачваюць у самадурстве (а менавіта мадэрацыі кантэнту выключна зыходзячы з уласных капрызаў) і дыскрымінацыі, паколькі «амністыя» закране не ўсіх карыстальнікаў, а толькі некаторых з іх, піша РБК.

Перад тым як заявіць аб амністыі, Маск правёў апытанне ў сваім акаўнце ў твітары — ён часта так робіць.
У галасаванні з нагоды аднаўлення заблакаваных акаўнтаў прынялі ўдзел каля 3,16 млн чалавек.
Амаль тры чвэрці з іх выказаліся за тое, каб Twitter дазволіў вярнуцца ўсім заблакаваным карыстальнікам — «акрамя тых, хто парушае закон або займаецца абуральным рассыланнем спаму».
Роўна такое ж неафіцыйнае галасаванне Маск правёў крыху раней з нагоды аднаўлення ўліковага запісу былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
За гэты крок таксама прагаласавала большасць удзельнікаў, і акаўнт Трамп быў адноўлены.
Каментары