Эканоміка11

Збіраюцца запусціць гіганцкі праект забудовы поўначы Мінска, дзе 93% тэрыторыі адведзена пад жыллё

За 20 гадоў забудоўшчык у рамках праекта «Паўночны бераг» мае намер узвесці 6 млн кв. м жылля, а таксама абяцае пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтр, «Інстытут штучнага інтэлекту», Мінскі цэнтр міжнароднага гандлю, іншыя аб'екты. Але гэты праект можа значна пагоршыць сталічную экалогію.

Шчыльная гарадская забудова. Фота ілюстрацыйнае

У Міністэрстве будаўніцтва і архітэктуры заявілі, што «Паўночны бераг» стане новым вітком у развіцці сталіцы. Так акрэсліў сітуацыю намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прамысловасці — начальнік вытворча-тэхналагічнага ўпраўлення Мінбудархітэктуры Аляксей Падвалоцкі падчас падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве пры будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу паміж БЦК і ТАА «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд» (ААЭ).

Пад гэты праект Аляксандр Лукашэнка выпусціў спецуказ №186 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта», ён падпісаны 13 мая 2021 года. У ім інвестару даюцца шматлікія прэферэнцыі, галоўная з якіх у тым, што шчыльнасць забудовы дазволена павялічыць амаль удвая вышэй за лімітную норму, зацверджаную раней рознымі міністэрствамі, у тым ліку архітэктуры, аховы здароўя і іншымі.

Эколагі асцерагаюцца, што калі праект «Паўночны бераг» рэалізуецца ў тым выглядзе, які абяцаюць інвестары, то цэнтр сталіцы Беларусі, верагодна, будзе задыхацца ад пастаяннага смогу. Бо шчыльнасць забудовы будзе залімітнай (значна вышэй за «Мінск-Мір» або «Маяка Мінска»), а вышыня будынкаў — большай за 50 метраў.

Прытым хмарачосы плануюць збудаваць на поўначы Мінска, адкуль часцей за ўсё дзьмуць вятры, што выносяць з горада забруджанае аўтамабілямі паветра.

Але ўлады праз гэты будаўнічы праект хочуць сярод іншага вырашыць і праблемы розных прамысловых галін. Так, стала вядома, што забудоўшчык комплексу «Паўночны бераг» будзе купляць цэмент у Беларускай цэментнай кампаніі. «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд» падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з гэтым холдынгам.

Каментары1

  • Грустный Мапидик
    25.11.2022
    Термитники будут строить... Ну что ж, привыкнем.

    Если арабы не пойдут по тропке газпрома, которому вокзал отдали.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта18

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта18

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць