Эканоміка11

«Анега» атрымала штраф у амаль тры тысячы рублёў 

Парушэнні знайшлі ў дакументах на экспартную прадукцыю вядомых чыпсаў.

Выява: onega.by

МАРГ расказаў адразу пра некалькі кампаній, якія працуюць з бульбай або вырабамі з яе і атрымалі штрафы. 

«Азбука снэкаў», якая валодае брэндам «Анега», атрымала штраф у 2776,85 рублёў — каля 10% ад кошту вывезеных тавараў. Камітэт дзяржаўнага кантролю заўважыў у іх няправільна аформленую дакументацыю на экспартныя тавары (частка 2 арт. 13.34 КаАП).

Таксама штраф у 1153,30 рублёў атрымаў «ДараБудГандаль» і «Экафрутлэнд» — у 5510 і 210 рублёў на юрыдычную і службовую асобу. У іх пабачылі парушэнні ў дакументацыі па частцы 4 арт. 13.2 КаАП.

Парушэнні ў адпускных цэнах на бульбу былі ў фермера «Раманенка Андрэй Уладзіміравіч». Ён, згодна МАРГ, надта хутка павышаў цэны на прадукцыю. Прадпрымальніку пагражае штраф да 16 тысяч рублёў.

Каментары1

  • Янка
    20.08.2025
    Уведзены ажно ў 2002 годзе артыкул КаАП аб людажэрных штрафах за "неправільнае афармленне дакументаў" да 10 адсоткаў - гэта сродак кармавой базы для разнастайных кантралюючых інстанцый, калі бачна, што нейкія грошы ў правяраемага эканамічянага суб'екта ёсць, але дакалупацца ну зусім ужо няма да чаго, і яны пачынаюць упарта шукаць сакратарскія памылкі. Пасля змены рэжыма ўсе падобныя карныя артыкулы павінныя быць прывязаныя да памеру рэальнай шкоды, парог нязначнасці павінен быць падвышаны і пашыраны, а любыя штрафы накладацца толькі пасля таго, калі эканамічны суб'ект атрымаў прадпісанне выправіць хібы ў адносна працяглыя тэрміны, але не выканаў іх.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць