Свет55

Як вы думаеце, колькі ў Польшчы даплачваюць тым, хто ацяпляе дамы вугалем?

Прапаганда расказвае, што Еўропа замярзае. Беларусы, якія жывуць за мяжой ці маюць там сваякоў, смяюцца з гэтага. Гэта яшчэ не ўсё. У той жа Польшчы ўлады выплачваюць не толькі дапамогу на дзяцей школьных гадоў і 13-ю пенсію, але і на ацяпленне даюць субсідыі. 

Польскі вугаль. Фота: 123rf.com

У Беларусі свае дамы топяць дрывамі ці брыкетам. У Польшчы лесу і балатоў мала, затое ёсць свой вугаль. І польскія ўлады выдзяляюць субсідыі для тых, хто ацяпляецца вугалем. І гэта немалыя грошы: 1700 рублёў і нават больш штогод. 

Польшча, як і іншыя еўрапейскія краіны, сутыкаецца з наступствамі паліўнага крызісу, выкліканага нападам Расіі на Украіну. Сёлета наша заходняя суседка цалкам адмовілася ад расійскага газу і нафты. Камісія Сейма распачала праверку здзелак з Расіяй аб іх пастаўках у мінулым. Палітыкі лічаць, што тыя ўгоды прывялі да залежнасці краіны ад расійскага паліва. Таксама было накладзена эмбарга на пастаўкі вугалю з Расіі, якім закрывалі дэфіцыт гэтай сыравіны.

У Польшчы вугаль здабываюць таксама, але ён абыходзіцца даражэй, чым, напрыклад, расійскі ў Кузбасе, бо залягае глыбей, а заробкі шахцёраў — больш высокія.

Траціна польскіх прыватных гаспадарак ацяпляе жытло вугалем. Гэта самы папулярны від ацяплення пасля цэнтральнага. Сёлета кошт вугалю істотна вырас.

Летась тона вугалю каштавала 800—1000 злотых (450—560 рублёў) за тону.

Цяперашні сярэдні кошт тоны вугалю ў залежнасці ад якасці складае 3000—4000 злотых (1700—2200 рублёў). Купіць яго можна і танней, але складана. Ён раскупляецца, або па яго трэба доўга стаяць у чэргах.

Сярэдні заробак у Польшчы — 6500 злотых (3700 рублёў), а пенсія — пад З000 злотых (1700 рублёў).

У сувязі з падаражэннем вугалю многія сем'і атрымалі магчымасць мець падвойную і патройную дапамогу ў яго набыцці. Кожная сям’я можа атрымаць субсідыю ў памеры 3000 злотых (1700 рублёў). А калі ў доме жывуць некалькі сем’яў і гэта зарэгістравана, то кампенсацыя можа быць большай: 6000 (3400 рублёў) і нават 9000 злотых (5100 рублёў).

Паводле даных Гандлёва-прамысловай палаты, у ацяпляльным сезоне 2021/2022 за набыццё вугалю ў сярэднім палякі плацілі 2992 злотых (1705 рублёў).

На маленькі дом, напрыклад, патрэбна больш за 3 тоны вугалю на сезон. 

Сітуацыя з цэнамі на вугаль застаецца нестабільнай. На іх рост уплывае вайна ва Украіне і эмбарга на пастаўкі вугалю з Расіі. 

Дарагоўля палякам не падабаецца, але адкрытай незадаволенасці няма. Уладзе ўдаецца знаходзіць магчымасці для паразумення з людзьмі. Урадаўцы прызнаюць, што з-за рэкордных цэн палякі, асабліва самыя бедныя, для ацяплення жытла выкарыстоўваюць паліва з горшымі параметрамі, чым раней.

Польшча здабывае свой вугаль. Сёлета са студзеня па канец чэрвеня яго здабылі больш за 27 мільёнаў тон. Гэта не рэкордны паказчык. У першым паўгоддзі 2015 года было здабыта 34,38 мільёна тон. Менш за ўсё вугалю за першыя паўгода здабылі падчас пандэміі — у першым паўгоддзі 2020 года было 26,5 млн тон.

Пакуль Польшча абыходзіцца сваім вугалем, але яго бракуе. Урад заяўляе, што цэны на вугаль зменшацца, як толькі на польскі рынак прыбудуць 5 мільёнаў тон вугалю, закупленых у Калумбіі, Інданэзіі, Аўстраліі і Паўднёвай Афрыцы.

Чытайце таксама:

Краіны Балтыі і Польшча блакуюць новыя санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз здолеў дамовіцца пра ўвядзенне столі цэнаў на расійскую нафту

Як насамрэч адбыліся перамены ў Польшчы. Трошкі не так, як мы ўяўляем

Каментары5

  • Вітольд
    15.12.2022
    ..?, - Залежыць ад цэнаў краіны адгрузкі плюс транспартныя кошты. Калі там танна - то можа і атрымацца.
  • Но нэйм
    15.12.2022
    Польша сейчас переходит на тепловые насосы и отказывается от угля.Дом можно отапливать воздухом снаружи до -20с°
  • Тодар
    15.12.2022
    Гэтак сама, як патаннелi беларускiя яблыкi пасля таго, як вярнулiся на нашыя палiцы кра мау польскiя...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў8

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтулькі ўсяго цікавага даведаешся са сшыткаў»: малады настаўнік хіміі стаў папулярным у тыктоку6

Новы трэнд тыктока: праціраць твар бананавай скуркай. Гэта сапраўды працуе?13

«Нічога не здарыцца з маімі дзецьмі, калі яны не прачытаюць Барто, Маршака, Чукоўскага». Гутарка са стваральніцай блогу «Кніжныя размовы»10

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне на месцы знесенага гістарычнага будынка адкрылі даражэнны буцік-гатэль10

З закрытых пратаколаў стала вядома, як Беларусь і Расія дзялілі калійны рынак

Расія ўдарыла ракетай па Крывым Рогу, ужо 14 загінулых12

«Мяне вельмі моцна непакоіць, чыё яно». Гісторыя беларуса, якому ў Польшчы перасадзілі новае сэрца4

Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну56

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў8

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць