Еўрасаюз здолеў дамовіцца пра ўвядзенне столі цэнаў на расійскую нафту
Столевая цана будзе зафіксаваная на ўзроўні 60 даляраў за барэль, яе ўхваліла і Польшча, якая раней выступала супраць, паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатаў і адпаведныя дакументы.

Столевая цана прымаецца з механізмам карэкціроўкі для падтрымання яе на ўзроўні на 5 % ніжэй за рыначную.
Журналіст The Wall Street Journal Лорэнс Норман у твітары абвясціў, што столь цэнаў на расійскую нафту будуць пераглядаць кожныя два месяцы з мэтай, каб яна заўсёды была мінімум на 5 даляраў за барэль ніжэйшая за цану, за якую яе прадае РФ.
Абмежаванне яшчэ патрабуе фармальнага зацвярджэння. Калі яно адбудзецца, то столь цэнаў павінна пачаць дзейнічаць з 5 снежня.
-
«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны
-
Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Каментары