У Малдове амаль адразу пасля вайны быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча, і цяпер ліцэнзіі тэлеканалаў прыпынены на час яго дзеяння з фармулёўкай «за некарэктнае асвятленне падзей ва Украіне». Такое рашэнне прыняла камісія па надзвычайных сітуацыях урада Малдовы, піша Бі-бі-сі.

Такім чынам, у Малдове спыніцца вяшчанне расійскіх тэлеканалаў «Першы ў Малдове», «РТР-Малдова», «НТБ-Малдова», а таксама двух мясцовых прарасійскіх — «Архей-ТБ» і «Акчэнт-ТБ».
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары