Культура11

Удава Стрэльнікава расказала, як ён загінуў

Аляксей Стрэльнікаў пайшоў цераз возера, праваліўся пад лёд, выбраўся, але дапамога не паспела прыйсці. Жонка Аляксея Стрэльнікава расказала ў сваім фэйсбуку абставіны трагічнага здарэння з мужам, які пайшоў з жыцця ў 39 гадоў.

Фота: natallia.kavalskayakukharava / facebook.com

«Сям'я папрасіла мяне напісаць гэты пост, каб сябры ведалі, што адбылося. Лёша ехаў на тэатральны варкшоп. У прыгожае-прыгожае месца на прыродзе, далёка ад населеных пунктаў. Я падтрымлівала яго. А ён радаваўся, прыродзе і працы з людзьмі. Дарогі занесла, і ім давялося пераходзіць возера, — расказвае жонка Аляксея Алена Іванюшанка.

— Лёша праваліўся пад лёд. Ён выбраўся. Але стаяў моцны мароз. Дапамога не паспела прыйсці. Я ведаю, што Лёша зрабіў усё, што было ў яго сілах і больш, абы застацца тут з нашым сынам. Словы няшчасны выпадак цяпер сталі сапраўднымі».

У пары застаўся малы сын.

«Давайце разам успамінаць нашага дарагога чалавека. Няхай у нас у душы боль і страта, але там павінна знайсціся месца міру і чалавечнасці. Гэтага б Лёша вельмі хацеў», — напісала Алена.

Тэатральны крытык, рэжысёр, педагог, акцёр, арт-менеджар Аляксей Стрэльнікаў трагічна загінуў у выніку няшчаснага выпадку на выхадных. Яму было 39 гадоў.

Чытайце таксама: «Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць прайграць». Апошняе інтэрв'ю Аляксея Стрэльнікава

Збіраюць грошы на падтрымку сям'і Аляксея Стрэльнікава 

Каментары1

  • Per aspera
    23.12.2022
    Вельмі шкада шаноўнага Аляксея, такі малады узрост... Шкада і сум... Супакой тваёй Душы

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць