Аўто

Скручваюць прабегі, робяць «памылкі» ў VIN і годзе выпуску. Як не даць сябе падмануць пры куплі патрыманага аўто

Падрыхтавалі гайд, як засцерагчы сабе ад куплі аўтахлама пры выбары патрыманай машыны.

Карэкціроўцы паддаюцца 99% аўтамабіляў

Адным з галоўных паказчыкаў, які ўплывае не толькі на стан аўтамабіля, але і на ягоны кошт, з'яўляецца прабег. Праз гэта паказчыкі адометра нярэдка падвяргаюцца карэкціроўцы. Нягледзячы на тое, што гэта відавочны падман, аказанне такіх паслуг з'яўляецца законным.

Карэкціроўцы паддаюцца 99% мадэлей аўтамабіляў. Галоўнае — знайсці адпаведнага спецыяліста і быць гатовым яму за гэта заплаціць.

Кошт паслуг па «амаладжэнні» залежыць ад маркі і мадэлі аўтамабіля, а таксама ад глыбіні ачысткі інфармацыі. Цэны на такія паслугі пачынаюцца з 20 даляраў і даходзяць да некалькі сотняў. Для многіх машын на выбар дасяжныя два варыянты скруткі прабегу — бюджэтны, калі паказчыкі змяняюць толькі на адометры, і больш дарагі, калі даныя аб прабегу змяняюць ва ўсіх электронных блоках, дзе захоўваецца інфармацыя.

Атрымліваецца, што калі прадавец вырашыў сэканоміць на скрутцы, то, звярнуўшыся па дапамогу да спецыялістаў па камп'ютарнай дыягностыцы, у вас атрымаецца даведацца праўду.

Калі ж прадавец абраў варыянт «глыбокага амаладжэння», то даведацца пра сапраўдны стан, прынамсі, электронным шляхам, будзе немагчыма. 

Адсюль вынікае, што камп'ютарная дыягностыка хоць і карысны спосаб засцерагчы сябе пры куплі аўто, але далёка не 100%-ны варыянт абароны. Тым не менш, адмаўляцца ад такога спосабу праверкі не варта, паколькі акрамя арыгінальнасці прабегу дыягностыка дапаможа праверыць мноства іншых паказчыкаў, асабліва калі гаворка ідзе пра аўто, не старэйшыя за 10—15 гадоў.

Што датычыць прабегу, спецыялісты сцвярджаюць, што прасцей за ўсё бясследна «скруціць» яго можна ў аўтамабілях японскіх вытворцаў, канцэрна GM, а таксама ў бюджэтніках расійскай вытворчасці. Складаней за ўсё ідуць справы са свежымі Volvo.

Таксама майстры па карэкціроўцы прабегу адзначаюць, што сярод перакупаў папулярна запускаць чуткі, нібыта ў свежых аўтамабілях прабег адкруціць немагчыма, таму ён абавязкова павінен быць «родны». Спецыялісты ж сцвярджаюць адваротнае: нягледзячы на папулярныя міфы, як «свежыя» BMW, так і VAGі з электроннымі прыборнымі панэлямі паддаюцца карэкціроўцы прабегу.

Як яшчэ можна праверыць арыгінальнасць прабегу?

Праверыць праўдзівасць паказчыкаў адометра можна не толькі пры дапамозе камп'ютарнай дыягностыкі. Даныя аб прабегу аўтамабіля часцяком трапляюць адразу ў некалькі баз даных. Напрыклад, калі аўтамабіль абслугоўваўся ў афіцыйнага дылера, то ў яго базе застаецца інфармацыя аб усіх візітах, праведзеных рамонтах і прабегу на момант звароту ў сэрвіс. Замовіць падобную справаздачу можна, напрыклад, на сайце ka.by, там жа можна праверыць гісторыю аўтамабіляў, набытых на аўкцыёне ў Еўропе. (Па даных стваральнікаў сэрвісу, больш за траціну аўто, прывезеных з Еўропы ў Беларусь, прадаюць са скручаным прабегам).

Таксама прададзеныя на еўрапейскіх аўкцыёнах аўто можна бясплатна праверыць на сайце vf.vin, убіўшы ў радок пошуку VIN-нумар. Калі аўтамабіль прададзены праз аўкцыён, то вы ўбачыце дату продажу, яго фота на момант рэалізацыі і актуальныя даныя прабегу.

Апроч гэтага, праверыць гісторыю аўто з Еўропы можна, купіўшы платную справаздачу ад carvertical.

Як праверыць аўто з ЗША?

Калі гаворка ідзе пра аўтамабіль, набыты на аўкцыёне ў ЗША, то даведацца пра яго стан на момант продажу можна, проста ўвёўшы VIN у пошукавіку.

Важна: сайты, якія захоўваюць падобную інфармацыю, гэта ў першую чаргу бізнэс. Таму за пэўную плату (400—600$) прадавец можа выдаліць усю інфармацыю з інтэрнэту. Калі вы набываеце машыну з ЗША і пры ўводзе нумара кузава вам не выдае ніякай інфармацыі аб канкрэтным аўто, можаце быць на 99% упэўненым, што аўтамабіль «адбялілі».

Праверыць гісторыю таксама можна, купіўшы справаздачу Carfax. Яна захоўвае даныя аб колькасці ўладальнікаў, візітах на СТА, наяўнасці аварыйнага мінулага і г.д. Фота аўтамабіля да аднаўлення вы ў ёй не ўбачыце, але затое будзеце ведаць, якая частка машыны пацярпела пры ДТЗ, а таксама ці не з'яўляецца аўтамабіль «тапляком».

Адзначым, што чым старэйшы аўтамабіль, тым складаней праверыць арыгінальнасць паказанняў адометра. Прабегі памяншаюць не толькі ў свежых аўтамабілях, але і ў досыць узроставых. За сваю гісторыю эксплуатацыі ў Беларусі адна і тая ж машына можа прайсці працэдуру «амаладжэння» не адзін раз.

Праверка гісторыі ў Беларусі і РФ

Праверыць гісторыю аўтамабіляў, якія доўга эксплуатуюцца ў Беларусі ці РФ, можна праз платны сэрвіс av.by/vin. Справаздача змяшчае інфармацыю аб аўто, якія калі-небудзь былі зарэгістраваныя не толькі ў Беларусі, але і Расіі. Што не малаважна, сэрвіс ад av.by дапаможа знайсці старыя аб'явы аб продажы аўто на сайце (калі раней прадавец паказваў праўдзівы VIN).

Наўмысна ўказваюць фальшывы VIN 

Як бачым, маючы VIN-нумар, мы можам атрымаць даволі шмат інфармацыі пра аўтамабіль, не ўстаючы з канапы. Натуральна, што аб гэтым выдатна ведаюць нядобрасумленныя прадаўцы, таму часам яны наўмысна пазначаюць у аб'яве VIN-нумар з памылкай альбо бяруць яго ад падобнага аўто з празрыстай гісторыяй. Каб не згубіцца на гэтым моманце, прасіце даслаць фота тэхпашпарта альбо самога нумара на кузаве аўтамабіля.

«Памыляюцца» ў апісанні года выпуску

Акрамя маніпуляцый з прабегам, прадаўцы часта пазначаюць у аб'яве не адпаведны рэальнаму год выпуску аўтамабіля. Гэта робіцца як для таго, каб пакупнік, які абмяжоўвае ўзрост аўто ў параметрах пошуку, мог убачыць яго аб'яву, так і для спробы прадаць аўто пад выглядам больш свежага. Як правіла, такія несастыкоўкі пакупнік заўважае толькі падчас агляду аўто ўжывую альбо ўжо падчас перарэгістрацыі ў ДАІ. Таму, каб не патрапіць у непрыемную сітуацыю, заўсёды ўдакладняйце, які год выпуску пазначаны ў тэхпашпарце.

Дарэчы, па такой жа схеме адбываецца і падман з прабегам. Часам прадаўцы могуць паказаць у аб'яве меншы прабег, чым ёсць на адометры. Як і ў выпадку з указаннем фальшывага ўзросту, гэта дапамагае ім праходзіць пад больш прывабныя паказчыкі пры пошуку аб'яваў. Часам такія маніпуляцыі бачныя падчас прагляду фота, калі выяўляецца, што пазначаны прабег у апісанні злёгку меншы, чым адлюстроўваецца на шчытку прыбораў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Хутка купляць і прадаваць аўтамабілі трэба будзе па новых правілах. Што зменіцца?

Каментары

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць