Грамадства11

Стрымінгавы сэрвіс Amazon Prime Video адмяняе ўсе падпіскі ў Беларусі

«Prime Video адменіць раней прыпыненыя падпіскі з 25 студзеня 2023 года. У выніку вы не зможаце працягваць стрымінг кантэнту Prime Video», — гаворыцца ў лісце, які атрымалі беларускія карыстальнікі. Пра гэта піша «Новы час».

Для тых, хто з’ехаў з краіны, але мае падпіску, аформленую яшчэ ў Беларусі, кампанія прапанавала зарэгістраваць новы акаўнт у іншай краіне. Пры гэтым ні на сайце кампаніі, ні на сайце сэрвісу паведамлення пра закрыццё падпіскі для Беларусі няма. Такія паведамленні былі разасланыя карыстальнікам асабіста.

Amazon Prime Video, таксама вядомы проста як Prime Video, — гэта амерыканская служба стрымінгавай перадачы і пракату відэа па запыце падпіскі Amazon, прапанаваная як асобная паслуга альбо як частка падпіскі Amazon Prime. Сэрвіс у асноўным распаўсюджвае фільмы і тэлесерыялы, вырабленыя Amazon Studios і MGM Holdings або ліцэнзаваныя Amazon, як Amazon Originals. Таксама сэрвіс таксама размяшчае кантэнт ад іншых пастаўшчыкоў, дапаўненні да кантэнту, жывыя трансляцыі спартыўных падзей, а таксама паслугі пракату і куплі відэа.

Prime Video дадаткова прапануе паслугу дадання кантэнту ў выглядзе каналаў, званых Amazon Channels, або Prime Video Channels, якія дазваляюць карыстальнікам падпісвацца на дадатковыя паслугі падпіскі на відэа ад іншых пастаўшчыкоў кантэнту ў Prime Video.

Ад пачатку вайны ва Украіне аб спыненні вяшчання ў Беларусі таксама абвясцілі стрымінгавыя пляцоўкі Disney і Apple. У сакавіку 2022 года Amazon спыніў рэгістрацыю новых кліентаў з Беларусі ў Amazon Web Services.

Каментары1

  • Сарказм
    25.01.2023
    Вось гэта дакладна паўплывае на лукашыстаў і яны адмовяцца ад удзелу ў вайне і стануць на шлях выпраўлення.

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць