Культура

У Мсціславе ў гэтым годзе распачнуць рэканструкцыю забудовы XII—XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Пра гэта карэспандэнту БелТА расказала начальніца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп.

Фота: БелТА

Замкавая гара ў Мсціславе — сапраўдная візітная картка не толькі раёна, але і ўсёй Магілёўскай вобласці. Гэта гісторыка-археалагічны помнік і музей пад адкрытым небам.

«У гэтым годзе плануем прыступіць да рэканструкцыі забудовы на Замкавай гары. Грашовыя сродкі для гэтых работ ужо атрыманыя. Цяпер мы знаходзімся на этапе карэкціроўкі праектна-каштарыснай дакументацыі, так як яна распрацоўвалася яшчэ ў 2016 годзе і на сённяшні дзень страціла актуальнасць. Працуем у цеснай звязцы з Міністэрствам культуры — гэта ж гісторыка-археалагічны помнік, аб’ект не просты. Заказчыкам выступае УКБ», — распавяла Наталля Біскуп.

Па яе словах, карэкціроўкі і ўзгадненне ПКД зоймуць некалькі месяцаў, пасля гэтага на Замкавай гары пачнуцца рэканструкцыйныя работы. Яны будуць падзеленыя на некалькі этапаў. Да канца гэтага года плануецца завяршэнне будаўніча-мантажных работ аб’ектаў на Замкавай гары.

«Мы хочам захаваць трохпавярховасць вежы данжон. Трэба прывесці ў парадак Замкавую гару не толькі як помнік археалогіі, але і як месца, дзе збіраецца вялікая колькасць людзей на рыцарскі фестываль. У працах неабходна ўлічваць усе неабходныя патрабаванні бяспекі. Задача стаіць няпростая, але наша галоўная мэта — захаваць для цяперашняга пакалення і нашых нашчадкаў важны гістарычны аб’ект», — адзначыла яна.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае1

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Усе навіны →
Усе навіны

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

Прэс-сакратар МЗС падарыў Марыі Захаравай сякеру ФОТАФАКТ14

Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае1

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць