У Беларусі працягваецца рост захворванняў на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ).

Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, за мінулы тыдзень у 18 кантрольных гарадах зарэгістравана больш за 63 тыс. выпадкаў грыпу і ВРІ.

Паводле інфармацыі цэнтра, сезонны ўздым захворванняў на грып і ВРІ ў Беларусі пачаўся з сярэдзіны верасня. У параўнанні з мінулым годам захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі павялічыліся на 37,1%. Сярод кантрольных гарадоў найбольш высокія ўзроўні захворванняў рэгіструюцца ў Пінску і Мінску.

Рост захворванняў на грып і ВРІ адзначаецца ва ўсіх узроставых групах, але найчасцей хварэюць дзеці. Паказчык захворванняў дзіцячага насельніцтва ў 6,8 разу вышэйшы, чым у дарослых.

Згодна са звесткамі Нацыянальнага цэнтра па грыпе, у 23,2% выпадкаў прычынай хваробы стаў грып А, у 2,4% — грып В, у 8,5% — парагрып, в 30,5% — адэнавірусная інфекцыя, у 25,6% — РС‑інфекцыя, у 9,8% — змешаная інфекцыя.

Медыкі нагадваюць, што ў Беларусі працягваецца імунізацыя насельніцтва супраць сезоннага грыпу. На 23 кастрычніка ў краіне было прышчэплена 29.372 чалавекі.

Тацяна Дарашчонак, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0