Навука і тэхналогіі33

Цяпер візуальна сачыць за людзьмі можна выключна па сігнале WiFi, не выкарыстоўваючы ніякіх камер. Расказваем, як такое стала магчымым

«Таемная ўстаноўка камер сачэння выклікае сур'ёзныя праблемы з-за ўмяшання ў прыватнае жыццё. Новы спосаб назірання здольны абысці гэтае абмежаванне».

Фота: vecteezy

Каманда навукоўцаў з Універсітэта Карнегі — Мелана распрацавала новы метад для выяўлення трохмернай формы і руху чалавечых цел, выкарыстоўваючы толькі WiFi-роўтары. Адпаведнае даследаванне было апублікавана 31 снежня мінулага года на сайце архіва Карнельскага ўніверсітэта.

Пры распрацоўцы гэтага метаду навукоўцы выкарыстоўвалі DensePose — сістэму для адлюстравання ўсіх пікселяў на паверхні чалавечага цела па фатаграфіях. Затым у ход пайшла наваствораная нейрасетка, здольная супастаўляць сігналы WiFi-роўтара з каардынатамі чалавека.

У выніку атрымалася стварыць новую сістэму сачэння, якая выключна пры дапамозе WiFi можа адлюстроўваць адразу некалькіх чалавек у фармаце сапраўдных трохмерных выяў. Аднак такі спосаб назірання цяпер працуе толькі мінімум з двума роўтарамі ў маленькіх замкнёных памяшканнях.

Камп'ютарнае бачанне і распазнаванне выяў пры дапамозе Wifi разам з праграмай DensePose. Фота: візуальны прыклад з даследавання Універсітэта Карнегі — Мелана, arxiv.org/abs/2301.00250

«Выкарыстанне WiFi дазваляе пазбегнуць негатыўных фактараў дрэннага асвятлення і зацянення, з якімі сутыкаюцца звычайныя камеры. Гэта пракладае шлях да недарагіх і шырока распаўсюджаных алгарытмаў распазнавання чалавека», — адзначаюць навукоўцы.

Разам з гэтым яны заяўляюць, што такая тэхналогія адначасова прызначаная для «абароны прыватнасці людзей», і прыводзяць наступныя ​​аргументы:

«Напрыклад, большасць людзей няёмка адчувае сябе, калі камеры запісваюць іх ва ўласных дамах, а ў некаторых месцах (напрыклад, у ванным пакоі) устаноўка камер увогуле недапушчальная. Гэта стаўленне асабліва крытычнае ў галіне аховы здароўя, якая ўсё больш пераходзіць з клінік у дамы, дзе за людзьмі назіраюць з дапамогай камер і іншых датчыкаў. Важна абысці гэты недавер да сачэння, каб лепш дапамагчы ўразлівым групам насельніцтва».

«Фактычна, большасць дамоў у развітых краінах ужо мае WiFi, і гэтую тэхналогію можна распаўсюджваць для маніторынгу дабрабыту пажылых людзей або выяўлення падазроных паводзін дома», — прыводзяць у якасці доказаў навукоўцы.

Пры гэтым яны не ўдакладняюць, што падпадае пад паняцце «падазроныя паводзіны» і што будзе, калі гэтая распрацоўка трапіць не ў тыя рукі.

Чытайце яшчэ:

«Як табе такое, Ілан Маск?»: у сістэмы Starlink хутка з'явіцца новы канкурэнт 

Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныя органы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць? 

У Google Maps можна схаваць часткі вашага дома, якія вы не хочаце, каб бачылі чужыя — вось як гэта зрабіць

Каментары3

  • BLR
    15.02.2023
    Займаюцца, доўбні, глупствамі. Распрацоўваюць, як ім падаецца нешта "добрае", а па факце атрымоўваецца чарговая забаўка для сачэньня за людзьмі.
    • Valadzimir
      15.02.2023
      BLR, мяркую, яны толькі пішуць, што хацелі стварыць нешта "добрае", ціпа яны такія наіўныя і "харошыя і не чакалі, што ўсё абернецца па-іньшаму, але ж на самой справе яны ад самага пачатку мелі мэту і стваралі іменна тое "дрэннае", што атрымліваецца ў выніку.
  • ...
    16.02.2023
    Гэтая распрацоўка павысіць прыватнасць: яна відавочна дае менш дэталізацыі, чым камеры, напрыклад, ніколі не будзе дастатковай для распазнавання твараў - фізіка абмяжоўвае максімальна магчымую дэталізацыю даўжынёй хвалі.

    Калі выкінуць камеры, дзе дастаткова вайфаю - прыватнасць павысіцца. 
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць