Літаратура33

Сучасныя казкі

Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў постмадэрновую версію Гаўфа.

Альгерд Бахарэвіч, папулярны пісьменнік, які ўжо колькі гадоў жыве ў Нямеччыне, прэзентаваў кнігу перакладу нямецкага казачніка Вільгельма Гаўфа.

На вокладцы два імені, але тэкст казкі толькі траціна кнігі – асноўную частку займае паслямова, якая з'яўляецца асобным творам, напісаным у постмадэрновым ключы.

«У апошнія гады я захапіўся казкамі. Гэта выкрышталізаванае мастацтва: вольнае ад кан'юктуры, актуаліяў. Гэта мастацтва ў чыстым выглядзе. — кажа Альгерд Бахарэвіч. — Але абмяжоўвацца перакладам было б сумна, і вырашыў на сваю рызыку дапісаць паслямову, правакацыя з майго боку, асобны твор».

Паводле словаў выдаўца Міхася Башуры, ад такога аўтара як Бахарэвіч заўжды чакаюць наступнай кнігі. Нядзіва, творы «Ніякай літасці Валянціне Г.» (2007), «Праклятыя госці сталіцы» (2008) і «Сарока на шыбеніцы» (2009), — рэчы хвосткія, нават лютыя, якія выкрываюць цёмныя бакі беларускай рэчаіснасці дазвання. Да Бахарэвіча пра эрбэшную рэчаіснасць не пісаў ніхто. І таму ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры была набіткаваная зала.

«Я прыйшоў хутчэй на Бахарэвіча, — кажа паэт Андрэй Хадановіч, Канешне, у класічным разуменні перакладной кнігі, вечарыну трэба прысвячаць нямецкаму казачніку. Але па шчырасці, у гэтай салодкай парачцы, Бахарэвіч і Гаўф найбольш цікавіць праца усё ж нашага сучасніка, суайчынніка: ці здолее ён абгуляць казку Гаўфу, удыхнуць у яе сугучныя нашаму існванню зместы. Гэтая літаратурная постмадэрніцкая гульня ў пераклады, і тут будзе цікава даведацца, наколі яна будзе таленавітая і плённыя для нас, цяперашніх».

Шараговыя чытачы не пагаджаюцца з літаратарам: «Я прыйшоў збольшага на Вільгельма Гаўфа, вялікага нямецкага казчніка 19 стагоддзя: я ведаю, ягоныя казкі «Маленькі Мук», і «Каліф-бусел», чытаю з глыбокага дзяцінства, — кажа Ігар Вайчук, які прыйшоў на вечарыну з сябрамі, — проста хочацца пачуць як гучаць улюбёныя казкі па-беларуску, мяне цікавіць хутчэй пераклад. А Бахарэвіч гэтым разам выступае хутчэй як перакладчык».

Адначасова з кнігай выйшаў дыск: аўдыёкампанія «БелТонМедыя» запісала цалкам тэкст казкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць