22 лютага ў суд выклікалі сведку па справе Nexta — вядомага блогера Максіма Пушкіна. Пушкін растлумачыў пракурору, што з Пратасевічам яны пазнаёміліся падчас працы для аднаго з медыярэсурсаў. Тады ж Чудзянцоў пазнаёміў Максіма і са Сцяпанам Пуцілам, паведамляе «Вясна» на падставе матэрыялаў дзяржаўнай прэсы.

Па словах блогера, у пачатку 2020 года быў створаны чат «Хата», каб адміністратары тэлеграм-каналаў не кралі кантэнт адзін у аднаго. Асабліва гэта было актуальна ў перыяд пандэміі, калі ўсе актыўна пісалі пра каранавірус.
«Я быў у чаце да лета, а потым выйшаў, калі пачалася ўся гэтая палітычная тэма. Мне здаецца, што яго стварыў Пальчыс, гэта мая здагадка. Прызнаюся, я рэдка чытаў гэты чат», — перадае «Мінская праўда».
Другі сведка, праграміст Ігар Кабушкоў у суд не з'явіўся, бо выехаў у Польшу. Яго ранейшыя паказанні зачыталі ў судзе.
Кабушкоў са сваёй дзяўчынай Алесяй Вакуліч і яшчэ некалькімі валанцёрамі вёў у 2020 годзе моладзевы тэлеграм-канал «Отчислено». Але з чата «Хата», як ён сцвярджае, выйшаў летам 2020 года, бо іншыя ўдзельнікі лічылі яго праўладным.
Цяпер, як пішуць прапагандысты, Ігар Кабушкоў «падтрымлівае дзяржаўную ўладу ў Беларусі, хоць раней быў іншага меркавання», бо не меў перад сабой поўнай карціны.
Чытайце таксама:
Настасся Касцюгова адрэагавала на паказанні Пратасевіча: Жаночымі маршамі займалася я, мама ніколі не мела да гэтага дачынення
«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч дае паказанні ў судзе
Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў
Сёння ў Мінску судзяць кіраўнікоў Nexta. Пратасевіча змусілі выказацца пра калег
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары