Грамадства1212

«На ўсіх дзвярах вісяць сцягі Z, а ў кабінетах два партрэты — Пуціна і Лукашэнкі». Былы палітвязень расказаў, што ўбачыў у калідорах ГУБАЗіКа

«Я перастаў быць чалавекам, я стаў нумарам у картцы», — апісвае мужчына час, які правёў за кратамі.

Косця Высочын, сістэмны сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, быў затрыманы ў 2021 годзе, 11 дзён правёў спачатку на Акрэсціна, потым чатыры месяцы ў СІЗА на Валадарскага. Рашэннем суда быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Канстанцін паспеў пакінуць Беларусь, пераехаўшы жыць у Вільню да сваёй сям'і.

Яго гісторыю запісаў праект «Палітзэк». Прыводзім некаторыя вытрымкі аповеду.

«‍У жыцці я заўсёды баяўся трох рэчаў: арміі, турмы і галечы. Я заўсёды разумеў, што буду рабіць усё магчымае, каб не трапіць у гэтыя месцы. Турма для мяне была падобная да смерці, менавіта так я да яе ставіўся, разумеючы, што зняволенне будзе нязносным для маёй псіхікі. Гэта антысвабода ў поўным разуменні гэтага слова. Уяўляючы, што такое па нейкіх прычынах можа здарыцца, я бачыў выхад адтуль толькі адзін — самагубства. Гэта абсалютна натуральна — выйсці такім спосабам. Так я думаў.

У дзень майго затрымання ў мяне не было ні трывог, ні прадчуванняў, што адбудзецца нешта дрэннае.

Мне патэлефанавалі з незнаёмага нумара, я адказаў (рабочая звычка), і мужчынскі голас апавясціў, што мая машына была заўважаная на месцы аварыі, яе трэба агледзець. Ну, трэба і трэба, што тут скажаш. Машына стаіць у двары, прыязджайце пасля абеду. Вядома, я зразумеў, што гэта ўсё не проста так.

Але была нейкая надзея, што гэтай сустрэчы ўдасца пазбегнуць. Выйшаў выгуляць сабаку, Іна з сынам яшчэ спалі. Праўда, апрануўся цяплей, падумаўшы, а раптам затрымаюць? Тэлефон узяў з сабой, але папярэдне яго выключыў. Хоць трэба было яго змыць ва ўнітаз.

У двары мяне ўжо сустрэлі. Дзеткі ў чорным, у бейсболках з чырвона-зялёным сцягам спераду. Відавочна, не даішнікі. Мне ў твар сунулі тэлефон з фатаграфіяй, на якой быў я на маршы, папрасілі пазнаць самога сябе і прайсці з імі. Вось і ўсё, пазбегнуць самага вялікага страху ў маім жыцці ўжо не атрымаецца. Цікава, што, разумеючы гэта, я вырашыў усё ж скончыць пачатае, а менавіта выгуляць майго сабаку.

У кватэру мы ўвайшлі таксама ўсе разам. Іна, убачыўшы тры чорныя фігуры, адразу ўсё зразумела. Заплакала. Герман жа спытаў: «Гэта дзядзька фу-бе?» Я кіўнуў. Герман ужо ў свае тры гады ведаў і разумеў, што адбываецца. Усіх мужчын у міліцэйскай або вайсковай форме ён так і называў «дзядзька фу-бе».

Яны забралі рэчы, у якіх я быў на фота, сарвалі бчб-сцяг са сцяны і павезлі мяне ў ГУБАЗіК на Інтэрнацыянальнай. У той самы будынак, які быў калісьці ГЕСТАПА. Нічога не мяняецца…

У ГУБАЗіКу размаўлялі ўжо інакш. Абражалі, крычалі, зневажалі.

Што ўразіла: на дзвярах усіх кабінетаў вісяць сцягі Z, а ў кабінетах два партрэты — Пуціна і Лукашэнкі.

Мяне завялі ў падвал. Паказаць катавальню. Страшнае месца. Бруднае, смярдзючае, загаджанае ванітамі. У арсенале шокеры, дубінкі, кайданкі. Паказваючы гэты пакой, яны ржалі. Ім было весела, яны ўпіваліся сваёй уладай.

Пасля са мной правялі палітінфармацыю, распавёўшы мне, які я вораг народа і ўсё ў такім духу. Адно цешыла, што не было фізічнага гвалту. Проста пагрозы: не паказвай сябе героем, катавальню ты бачыў.

Потым мяне адвезлі на Акрэсціна.

З таго моманту я перастаў быць чалавекам, я стаў нумарам у картцы. Там больш не існавала Косці, Канстанціна, майго прозвішча. Ёсць проста нумар і ўсё.

Самым цяжкім ва ўсім гэтым для мяне было бачыць свой страх. За свае 47 гадоў меркаваў, што ў жыцці мне ўжо няма чаго баяцца. Гэта ўсё засталося ў мінулым, цяпер, ужо будучы дарослым, я абаронены. А тут я заўважыў свой страх. Я баяўся сукамернікаў, не ведаючы, чаго ад іх чакаць. Баяўся супрацоўнікаў, усведамляючы сваю безабароннасць.

На жаль, заключэнне мяне змяніла. Калі мяне выпусцілі пад падпіску да ўступлення прысуду ў законную сілу і этапавання ў месца адбыцця пакарання, я ўсвядоміў, што стаў іншым. У мяне змяніліся каштоўнасці, арыенціры, уяўленні аб сабе. Рэчы, якімі я напіхваў сябе ў соцыуме, у турме наогул не важныя. Тое, якім мяне заўважалі іншыя людзі, гэта жаданне падабацца іншым, быць прыкметным. Там гэта ўсё не мае значэння.

У турме ты важны як функцыя. Твая каштоўнасць вызначаецца перадачай, якой ты дзелішся з сукамернікамі. Пішуць табе мноства лістоў — ты маеш аўтарытэт.

Можаш дамовіцца з лягавымі на роўных, каб камеры было добра, а не за сябе асабіста, — цябе паважаюць. У турме важная карыснасць менавіта ў гэтых умовах. А кім ты быў да гэтага і наколькі быў папулярны — усё гэта больш усё адно.

Я ўсвядоміў, што нічым не адрозніваюся ад іншых людзей, я не магу кантраляваць ніякія жыццёвыя працэсы. Я пясчынка. Няма нічога такога, што мяне можа абараніць ад смерці або ад турмы. Усе планы, мары, амбіцыі — не маюць ніякай цаны.

У турме я ўсвядоміў, як моцна шаную сям'ю. Там я марыў толькі аб адным — пабачыцца з дзецьмі. Адчуць іх пах, абняць іх.

Важнае, што я зразумеў, — сваю каштоўнасць. І зразумеў яе я праз стаўленне людзей, якія перажывалі за мяне, пакуль я быў у турме».

Цалкам гісторыю чытайце па спасылцы.

Каментары12

  • Толик
    24.02.2023
    Было бы странно увидеть портреты голливудских знаменитостей.
  • даведка
    24.02.2023
    Второй портрет Путина повесили в ГУБОПиК, чтобы со временем полностью заменить им портреты Лукашенко.
  • qw
    24.02.2023
    калі яны такія запуцінцы і зэтнікі, чаму дагэтуль не фронце? Самі яны, як "унутраныя войскі" не пойдуць, павінны будуць пайсці іншыя.

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі13

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі хочуць забараніць начное кашэнне газонаў, бо гэта шкодзіць вожыкам2

Былы палітвязень-студэнт чатыры гады не прасіў пра дапамогу. Але цяпер страчанае здароўе змусіла36

Людзі ўпершыню за паўстагоддзя пабачылі Месяц з адваротнага боку ФОТА8

Моцны вецер валіў дрэвы пад Мінскам ФОТЫ3

У гонар рэжысёра Фларыяна Ждановіча назавуць новую вуліцу ў Мінску

Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»11

Зяленскі сказаў пра планы Расіі стварыць у Беларусі базу для запуску дронаў. У Мінабароны кажуць, што яго не так зразумелі9

Шаўроў прыйшоў на Дзень Волі пратэставаць супраць Ціханоўскай. А ў выніку заплаціў $1100 штрафу — і Ціханоўская тут ні пры чым15

Украіна прапанавала Еўропе разам распрацоўваць альтэрнатыву Patriot4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі13

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць