Грамадства99

Кувалду ў рэчыцкую гімназію прывёз Мікалай Будзько. Менавіта ён загадаў па-садысцку забіць сірыйца ў 2017 годзе

Мікалай Будзько — камандзір 4‑га штурмавога атрада ПВК «Вагнер», які аддаў загад пасля доўгіх катаванняў пакараць смерцю бяззбройнага сірыйца ў 2017 годзе. Сірыйцу раздрабілі канечнасці кувалдай, узарвалі ў пахвіне запал ад ручной гранаты, адсеклі рукі, цела падвесілі за ногі і спалілі, адрэзаную галаву змясцілі на ўсеагульны агляд. Увесь працэс быў захаваны на відэа. Пра тое, што той самы Будзько падарыў брэндзіраваную кувалду ПВК «Вагнер» музею ВДВ пры Рэчыцкай раённай гімназіі, піша reform.by.

 Пашпарт Мікалая Будзько. Фота «Дасье»

15 сакавіка ў музеі пры гімназіі зʼявіўся новы экспанат — кувалда ПВК «Вагнер». Падарункам пахваліўся прарасійскі актывіст Уладзімір Габроў, які вядомы ў Рэчыцы як кіраўнік ваенна-патрыятычнага цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі «Скіф».

На кувалдзе невядомы напісаў «Ад заснавальніка брэнда», пакінуў аўтограф і падпісаўся пазыўным «Бес».

Менавіта гэты пазыўны меў камандзір 4‑га штурмавога атрада Мікалай Будзько. У канцы лютага выданне «Дасье» апублікавала расследаванне, у якім былі названыя імёны ўдзельнікаў жудаснага катавання сірыйца ў 2017 годзе. Відэа шакавала інтэрнэт-карыстальнікаў.

Сярод удзельнікаў былі два беларусы — Мікалай Будзько з Горак з пазыўным «Бес» і Андрэй Бакуновіч з Калінкавічаў з пазыўным «Страпа». Бакуновіча затрымлівалі пад Мінскам у 2020 годзе ў складзе атрада з 33 «вагнераўцаў», а вось Будзько шырокай публіцы стаў вядомы толькі ў 2023 годзе дзякуючы расследаванню расійскіх журналістаў.

Групавы фотаздымак вагнераўцаў з месца расправы над сірыйцам

Мікалай Будзько нарадзіўся ў 1975 годзе ў Магілёўскай вобласці. У 1993—1994 гадах ён быў на тэрміновай службе ў беларускім войску, намеснік камандзіра ўзвода ў Паветрана-дэсантных войсках. Затым пераехаў у Расію, атрымаў грамадзянства, у 1996‑2003 гадах служыў у кастрамскім АМАПе. У паслужным спісе — баявыя камандзіроўкі ў Чачню і Дагестан. Затым — служба ў французскім Замежным легіёне, расійскай ПВК Moran Security Group. У «Вагнер» завербаваўся ў маі 2015 года, быў прызначаны камандзірам узвода ў 4‑ю роту, неўзабаве яе ўзначаліў. 

Паводле інфармацыі «Дасье», менавіта Будзько аддаў загад караць смерцю бяззбройнага сірыйца з дапамогай кувалды.

Але што да «падарунка» рэчыцкай гімназіі. Невядома, калі Габроў атрымаў кувалду ад ПВК «Вагнер». У яго блогу першае відэа са скрыпічным футаралам і кувалдай зʼявілася 28 лютага 2023 года. Габроў выхваляецца, што музей ПДВ атрымаў каштоўны падарунак, і паказвае кувалду без надпісаў. 14 сакавіка ён размяшчае новае відэа, на якім мужчына робіць надпіс на кувалдзе і падпісваецца «Бесам».

Ёсць і яшчэ адно цікавае відэа ў блогу Габрова. Яно апублікаванае 6 лютага 2023 года, на ім ён сядзіць за сталом, перад ім бляшанка чырвонай ікры і бутэлька гарэлкі з гербам Расіі. Габроў прамаўляе палымяны тост у гонар свайго сябра Колі. Ён згадвае гераічнае мінулае сябра і ў пацвярджэнне прыкладвае фота ўзнагарод «героя» — на «іканастасе» зорка героя Расіі, 6 ордэнаў Мужнасці, ордэн «За заслугі перад Айчынай» 4‑й ступені, медаль «За адвагу» і іншае.

«Хачу выпіць вельмі моцна і з вялікім гонарам за майго сябра, за майго аднакласніка, за такога ж, як я, дэсантніка, які пачынаў свой шлях воіна ў далёкім 95‑м годзе ў 103‑й віцебскай брыгадзе. На сённяшні дзень прадстаўлены і ўзнагароджаны Залатой зоркай Героя Расійскай Федэрацыі. Наш сціплы зямляк з Рэчыцы. Акрамя гэтага, шэсць ордэнаў Мужнасці, ордэн «За заслугі перад Айчынай» чацвёртай ступені, медаль «За адвагу» і іншае. Проста каласальны ашаламляльны іканастас. За майго сябра. Усе, хто яго ведаюць, і ўсе, хто проста падтрымлівае гэты рух наш ветэранскі, што ў нас такія гераічныя людзі на нашай беларускай зямлі, на рэчыцкай. Таму ўсе, хто яго ведае, усе, хто не ведаюць, думаю, мяне падтрымаюць — Коля, за цябе, дарагі», — кажа Габроў і выпівае чарку.

Фота: Уладзімір Габроў

Факты ў лёсе Колі не цалкам супадаюць з інфармацыяй выдання «Дасье», напрыклад, Габроў кажа, што Коля пачаў службу ў ПДВ у 1995 годзе, а сам ён родам з Рэчыцы, але нестыкоўкі можна спісаць на недакладную інфармацыю адной з крыніц.

У любым выпадку, «заснавальнік брэнда» «Бес» — гэта, відавочна, Мікалай Будзько (Габроў прыклаў да фота кувалды фота пасведчання героя Расіі). І менавіта ён падарыў дзецям рэчыцкай гімназіі сімвал ваенных злачынцаў. А каб не было сумневаў, параўнайце подпіс Будзько на анкеце для ПВК «Вагнер» і подпіс на кувалдзе.

Каментары9

  • Bhagawan
    16.03.2023
    Kali ŭ Ukrainie niama złažynnaści, to tut xva varyjanty: abo złačyncy sapraŭdy pieramožanyja, abo złačyncy posta zachapili ŭładu.
  • Суть и подмена понятии
    16.03.2023
    В этом суть русского мира, с младых лет детей приучают к садизму, фашизму и нацизму, не только убийцы из "вагнера", но и попы московской церкви и самое главное, в голову детей вкладывают стереотип, что они должны не задумываясь отдать свою жизнь за дурную, тупую, фашистскую власть, называя эту власть их родиной.
  • Угу
    16.03.2023
    Патриотизм по-русский....

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той2

Шашлык, папахі і грузінскія танцы. «Тбілісоба» вярнулася ў Мінск праз сем гадоў8

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма16

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць