Надвор'е

Непагадзь. ДАІ ўвяла план «Надвор'е», рух цягнікоў парушаны, праблемы з электразабеспячэннем

Сёння ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і ападкаў. УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама абвясціла аб увядзенні плана «Надвор'е». На дарогах — ДТЗ, цягнікі ідуць са спазненнем. 

Фота: БелТА

У сталіцы з раніцы ідзе інтэнсіўны снег. ДАІ просіць быць уважлівымі на дарогах. 

«Усім удзельнікам дарожнага руху трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі! Асноўныя правілы бяспечнага кіравання ў зімовы час года — зніжайце хуткасць, павялічвайце дыстанцыю, пазбягайце рэзкіх рухаў і трымаеце шыбы і люстэркі ў чысціні», — папярэдзілі ў ДАІ.

Экіпажы ДПС арыентаваныя на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія апынуліся ў складанай сітуацыі на дарозе.

Снегапад з ветрам прывёў да парушэння энергазабеспячэння ў 124 населеных пунктах. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінэнерга.

Праблемы пераважна назіраюцца ў Мінскай вобласці. Больш за ўсё пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі, Чэрвеньскі раёны.

«Аднаўленчыя работы працягваюцца ў 69 населеных пунктах. Задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі», — распавялі ў Мінэнерга.

З-за неспрыяльных умоў надвор'я на Мінскім чыгуначным вузле назіраюцца адхіленні ад графіку руху пасажырскіх цягнікоў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ. Там удакладнілі, што час затрымкі цягнікоў можа скласці ад 5 хвілін да 1 гадзіны.

На дарогах краіны — аварыі. Іх фота публікуюць у сацсетках. 

На гродзенскай трасе з'ехаў у кювет аўтобус Мінск — Вільня.

Снегапад з ветрам прывёў да парушэння энергазабеспячэння ў 124 населеных пунктах, паведаміла прэс-служба Мінэнерга. Праблемы пераважна назіраюцца ў Мінскай вобласці. Найбольш пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі, Чэрвеньскі раёны.

Сіноптыкі паведамляюць, што снег будзе ісці ўвесь дзень.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць