Лукашэнка на гэтым тыдні звернецца да парламента і беларускага народа
Гэта адбудзецца 31 сакавіка, паведаміў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергяенка.

Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў традыцыйным для апошніх гадоў фармаце — ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Рэспублікі.
«У ім прымуць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, кіраўнікі міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, мясцовых органаў улады, прадстаўнікі працоўных калектываў, прамысловых прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркі, навукі, адукацыі, аховы здароўя, СМІ, дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Мінску, дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў і горада Мінска. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 2,5 тыс. чалавек», — зазначыў Ігар Сергяенка.
Каментары