Здарэнні

«Узамен прапанавала кватэру на суткі». Мінчанка расказала пра дзіўную просьбу ў гандлёвым цэнтры

У Threads з'явіўся допіс дзяўчыны, якая расказала, што ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў да яе падышла незнаёмка і папрасіла 60 рублёў на білеты да Магілёва.

Паводле слоў аўтаркі, дзяўчына патлумачыла, што ў яе і сяброўкі нібыта заблакаваныя карткі, піша Onliner.by.

Узамен яна прапанавала дапамогу ўжо ў Магілёве — кватэру на суткі або сеанс у касметолага. Пасля адмовы незнаёмка пайшла.

У каментарах іншыя карыстальнікі пачалі расказваць пра падобныя выпадкі. Хтосьці згадаў гісторыю ў іншым гандлёвым цэнтры, дзе таксама прасілі грошы «на білет да Магілёва» і казалі пра праблемы з карткамі.

Пра падобны выпадак расказала яшчэ адна дзяўчына. Паводле яе слоў, яшчэ ў студзені да яе падышла незнаёмка з той жа гісторыяй — патрэбныя грошы на дарогу да Магілёва.

Тады яна была разам з сяброўкай у гандлёвым цэнтры Green City. Да іх падышла дзяўчына і прадставілася Сняжанай.

— Яна была вельмі добра адзетая, выглядала культурна. Загарэлая, рост прыкладна 1,65 метра. Сказала, што прыехала ў Мінск з сяброўкай з Магілёва, але сама страціла картку, а ў сяброўкі не было грошай і ім патрэбныя грошы на два білеты, — успамінае чытачка. — Гісторыя на 90% супадала з допісам у Threads.

Сняжана (калі гэта яе сапраўднае імя) прасіла 60 рублёў і прапаноўвала паказаць дакументы, абмяняцца кантактамі і перавесці суму пасля вяртання дадому.

— Я чалавек добры, спагадлівы, і ў нейкі момант паверыла, што чалавеку сапраўды патрэбная дапамога.

Сяброўка чытачкі адразу адмовілася даваць грошы, але сама яна вырашыла дапамагчы, таму яны пайшлі да банкамата.

— Я ўжо не памятаю дакладна, якая была сума, якую я ёй аддала, — ці 30, ці 40 рублёў. Пакуль мы ішлі да банкамата, яна расказвала, што працуе ці то ў салоне прыгажосці, ці то ў цырульні і прапаноўвала звяртацца да яе, калі спатрэбіцца дапамога ў Магілёве. Ішло, так бы мовіць, актыўнае запудрыванне мазгоў.

Дзяўчына не ператэлефанавала, але праз некалькі дзён чытачка сама звязалася з ёй.

— Як ні дзіўна, яна ўзяла слухаўку, я спытала, калі яна верне грошы. Яна сказала, што, аказваецца, не згубіла картку, а яе скралі. Напісаная заява ў міліцыю, ідзе разбіральніцтва, як толькі ўсё вырашыцца, яна ператэлефануе.

Як і ў многіх іншых гісторыях, пра якія мы пісалі, ніхто не ператэлефанаваў і грошы не вярнуў. У міліцыю чытачка не звярталася — як і бывае ў такіх выпадках, мала хто хоча марнаваць свой час, асабліва калі сума не такая значная.

— Сума невялікая, таму я вырашыла не разбірацца і проста адпусціла сітуацыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць