Грамадства66

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу

Свежыя фота абмялелай Прыпяці ў Мазыры, якія выклаў мясцовы блогер Лёша Астапенка, шакавалі карыстальнікаў. Як заўважыў «Флагшток» на здымках ад 16 жніўня, на некаторых участках замест вады ў рэчышчы ракі — голы пясок, па якім ходзяць пешшу. 

Фото: Threads

«Флагшток» публікаваў здымкі са спадарожніка, на якіх бачна, што пойма Прыпяці ўсяго за год ператварылася ў «пустыню», і распавядаў, што падзенне ўзроўню вады ў Прыпяці крытычнае, але пакуль не рэкорднае. Узровень вады яшчэ не дасягнуў абсалютнага мінімуму, які быў зафіксаваны ў верасні 2015 года.

Паводле даных на раніцу 17 жніўня, на гідрапосце ў Мазыры ўзровень вады ў Прыпяці дасягнуў адзнакі мінус 7 сантыметраў над нулявой графой. У апошнія дні падзенне ўзроўню запаволілася.

Аднак у каментарах да актуальных здымкаў мясцовыя жыхары адзначаюць, што такога абмялення ракі ў Мазыры не назіралі нават у рэкордным 2015 годзе.

Каментары6

  • Дзед
    17.08.2026
    Вынікі злачыннай машэраўскай мэліярацыі...
  • Згарэў сарай — гары і хата
    17.08.2026
    А такі ж праэкт быў: Прыпяць наша.
  • 111
    17.08.2026
    Засуха, реки Европы обмелели до исторического минимума. Скоро вода будет очень дорого стоить, следующее лето обещают еще жарче.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць