Грамадства44

Група «чалавекаў-павукоў» паўтарыла легендарную мемную сцэну ў цэнтры Мінска

У цэнтры Мінска заўважылі незвычайную кампанію прыхільнікаў Marvel — каля дзесяці чалавек у касцюмах Чалавека-павука, піша Blizko.by.

«Павуковы» дэсант з'явіўся ў сталіцы на фоне вялікай цікавасці да прэм'еры фільма «Чалавек-павук: Новы дзень». Прэм'ера выклікала вялікі ажыятаж сярод прыхільнікаў коміксаў і кіно: сайты арт-кінатэатраў не вытрымлівалі наплыву наведвальнікаў, а квіткі на паказы 13 жніўня раскуплялі літаральна за некалькі гадзін. На прэм'еру прыязджалі нават гледачы з Расіі.

Посмотреть в Threads

Адну з груп заўважылі ўвечары 15 жніўня ў цэнтры Мінска. Каля дзесяці маладых людзей у аднолькавых касцюмах Чалавека-павука прайшліся па вуліцах Кастрычніцкай і Інтэрнацыянальнай.

Удзельнікі кампаніі паводзілі сябе спакойна: гулялі па горадзе, фатаграфаваліся з мінакамі, каталіся на электрасамакатах і жартоўна паўтаралі знакамітую сцэну з мультсерыяла 1990‑х гадоў, якая пазней ператварылася ў папулярны інтэрнэт-мем.

Пазней незвычайную «павуковую дэлегацыю» заўважылі ўжо ў клубе Modul Art Platform. Там удзельнікі кампаніі працягнулі вечар на танцпляцоўцы.

Каментары4

  • Пеараацэнена
    18.08.2026
    Паглядзеў фільм, шляпа поўная, клішэ, банальнасці і ніякага смаку ад экшн сцэн
  • OM
    18.08.2026
    Што адбылося б, калі б у цэнтры Менску з'явілася група рыцараў ВКЛ са штандарамі?
  • Vq
    18.08.2026
    OM, ўпэўнены што і чалавекі павукі не да спадобы любіцялям рузке балалайка, чабурашка, будзенаўка і іншая ахінея рузке цемры.
    На школьныя мерапрыемствы забаранілі ўсе акрамя рузке казак і савецкага агра трэшу. Санту Клаўса так сама забаранілі.
    Не кажу што які плакат на беларускай мове сустрэць ці надпіс на якім аб'екце па-беларуску, то навогул рэдкі выпадак.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць