Свет44

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце

Удзельнікі акцыі выйшлі з іспанскімі сцягамі і плакатамі «Мы не хочам вяртацца ў Марока» і «Мы таксама людзі».

Сотні мігрантаў, якія нядаўна трапілі ў іспанскі эксклаў Сеута на поўначы Афрыкі, правялі акцыю пратэсту на гарадскім пляжы. Яны запатрабавалі даць ім прытулак і не вяртаць іх у Марока, паведамляе Reuters.

Удзельнікі акцыі выйшлі з іспанскімі сцягамі і плакатамі «Мы не хочам вяртацца ў Марока» і «Мы таксама людзі». Многія з іх жывуць на пляжы Эль-Трамплін або на ўскраінах Сеуты, чакаючы магчымасці трапіць у кантынентальную Еўропу.

Улады заявілі, што яны не змогуць застацца ў анклаве. 

Паводле ацэнак Reuters, у Сеуце застаюцца ад 5 да 8 тысяч мігрантаў.

Двума тыднямі раней мяжу эксклава, дзе жыве каля 80 тысяч чалавек, перасеклі больш за 72 тысячы чалавек. Большасць з іх пасля вярнулася ў Марока.

Міністр унутраных спраў Іспаніі Фернанда Грандэ-Марласка раней заявіў, што мігрантам, якія незаконна перасеклі мяжу, не дазволяць застацца ў Сеуце, пераехаць у кантынентальную частку краіны або атрымаць легальны статус. Выключэнні могуць зрабіць у рэдкіх выпадках, калі людзі знаходзяцца ў вельмі ўразлівым становішчы.

Апытаныя мігранты з Марока расказалі, што пакінулі краіну з-за нізкіх заробкаў і дрэнных умоў працы. Сярод тых, хто дабраўся да Сеуты, былі таксама людзі з Нігерыі, Бангладэш і Сенегала, якія ўцякалі ад узброеных канфліктаў і пераследу.

Каментары4

  • Юстас
    17.08.2026
    і ўсе маладыя хлопцы
    жанчын амаль не бачна
    Хлопцы, не сумуйце, вы сваімі дзеяннямі толькі дапамагаеце правым партыям
  • ЯснавельможнаяПаніРэдактарка
    17.08.2026
    А чаму не бягуць ў ААЭ ці Саудаўскую Аравію - і духоўна блізкія і заробкі высокія? Ці да талібаў, там увогуле ўсё па фэншую?
  • Фан Сідорскай
    17.08.2026
    Хутка дайце гэтых "бедных" нелегальных мігрантаў розным гендарным эспекрткам ці анархісткам, якія так клапоцяцца за лёс загарэлых турыстаў.

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць