Генеральная пракуратура Беларусі гатовая прааналізаваць сітуацыю ў краіне ў сувязі з ростам захворванняў на ВРВІ і грып.

Такую магчымасць не выключыў генпракурор Рыгор Васілевіч, адказваючы 6 лістапада на пытанні журналістаў, ці мае намер пракуратура даць прававую ацэнку дзеянням Міністэрства аховы здароўя, фармацэўтычных кампаній і СМІ ў сітуацыі, якая склалася.

Паводле слоў Васілевіча, пакуль у Генпракуратуру наконт гэтага ніякіх скаргаў не паступала.

«Тут павінны працаваць найперш органы аховы здароўя і Камітэта дзяржкантролю», — сказаў ён.

Рыгор Васілевіч таксама заявіў, што калі ў Генпракуратуры з'явіцца інфармацыя пра карупцыю ў фармацэўтычных кампаніях, то будуць прынятыя адпаведныя захады.

5 лістапада падчас візіту ў Кіеў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што немалую ролю ў раздзіманні ажыятажу вакол медыкаментаў стварылі фармацэўтычныя кампаніі.
«Няўжо вы не разумееце, што адбываецца? Гэта небяспечная і карумпаваная сфера. Я ведаю, што адбываецца ў гэтым суперкарумпаваным асяроддзі», — сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?